Даламедэсы (Dolomedes) — род вялікіх павукоў сямейства . Павукі сустракаюцца паблізу вадаёмаў, палююць на дробных прэснаводных жывёл, уключаючы малявак рыб, таму часта маюць мясцовыя назвы «павукі-рыбаловы», «драпежныя павукі» і да таго падобнае. Хутка бегаюць па паверхні вады, нядрэнна плаваюць. Багаты відамі род, які налічвае каля 100 відаў, распаўсюджаных на ўсіх кантынентах. У Еўропе прадстаўлены 2 відамі.

Апісанне Сярэдняга памеру і вялікія павукі, цела якіх дасягае 1-2 см у даўжыню, маюць доўгія і магутныя ногі з вялікімі шчацінкамі.

Спосаб жыцця Значная частка відаў, хоць і не ўсе, насяляюць паблізу прэсных вадаёмаў, дзе актыўна палююць на вадзяных і каляводных дробных жывёл: насякомых, іншых павукоў, ракападобных, дробных пазваночных, у прыватнасці апалонікаў і малявак рыб.

Таксанамія Тыпавы від быў апісаны шведскім арахнолагам Карлам Аляксандрам Клеркам у працы 1757 года «» як Araneus plantarius. У 1804 годзе французскі энтамолаг П’ер Андрэ Латрэйль вылучыў яго ў асобны род, які і назваў Dolomedes.

Разнастайнасць Згодна з каталогам павукоў свету Платніка, па стане на жнівень 2018 года вядома 100 відаў гэтага роду DolomedesDolomedes species list . . Віды гэтага роду распаўсюджаныя па ўсім свеце, акрамя Антарктыды. Найбольшая колькасць відаў апісана з Усходнеазіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну: 13 відаў насяляюць у кантынентальнай Паўднёва-Усходняй Азіі і Кітаі, 12 на Японскіх астравах, не менш за 19 — у астраўной Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама 12 відаў сустракаюцца ў АўстралііRaven, R. J. & Hebron, W. (2018). і 4 у Новай Зеландыі. 2 віды таксама насяляюць у Паўднёвай Азіі, 3 — у Цэнтральнай і Паўночнай, 3 на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Фаўна трапічнай Афрыкі налічвае 19 відаў. У Паўночнай Амерыцы вядома 8 відаў, па 4 выяўлена ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы.

Крыніцы

Спасылкі

The fen raft spider website araneae Version 08.2018. Nentwig W, Blick T, Gloor D, Hänggi A, Kropf C (2018) . Version 08.2018. Online at https://www.araneae.nmbe.ch , accessed on 11.08.2018. doi: 0.24436/1

Катэгорыя:Пізаўрыды