«Рэал Бетыс» () — іспанскі футбольны клуб, што базуецца ў горадзе Севілья. Каманда гуляе на стадыёне «Беніта Вільямарын», што месціць 56 432 чалавекі. Клуб быў заснаваны ў 1907 годзе яшчэ да грамадзянскай вайны. Клуб з'яўляецца першым клубам рэгіёна, які перамог у чэмпіянаце Іспаніі ў 1935 годзе. Акрамя таго клуб двойчы перамагаў у розыгрышы Кубка Іспаніі ў 1977 і 2005 гадах.
Былы кароль Іспаніі Хуан-Карлас I і яго сын, які на сёння з'яўляецца дзейным манархам краіны, Філіп VI з'яўляюцца ганаровымі членамі клуба. Клуб мае гістарычнае суперніцтва з іншым клубам з горада «Севільяй». Дэвіз каманды: «Няхай жыве Бетыс нават тады, калі яны атрымліваюць паражэнне!»«Real Betis, 100 years of passion». FIFA.com.. Свае зялёна-белыя колеры «Бетыс» узяў у гонар галоўнага трэнера Пэдзі О'Конела, які паходзіў з Ірландыі. Менавіта О’Конел прывёў клуб да перамогі ў чэмпіянаце Іспаніі ў сезоне 1934—1935 гадоў, калі «Бетыс» на адзіны пункт апярэдзіў мадрыдскі «Рэал».
Гісторыя Заснаванне
Назва клуба паходзіць ад лацінскай назвы ракі Гвадалквівір, якая з'яўляецца асноўнай рачной магістраллю аўтаномнай супольнасці Андалусіі, якая ў старажытнасці ўваходзіла ў склад рымскай правінцыі Бетыка, тэрытарыяльна адпавядаючы сучаснай Андалусіі, і часткова займалай тэрыторыі Эстрэмадуры і партугальскай правінцыі Алентэжу. Першапачаткова «Бетыс» абапіраўся на падтрымку як прадстаўнікоў ніжэйшых класаў грамадства, гэтак і арыстакратыю.
Першым клубам гораду стаў адвечны супернік «Бетыса» клуб «Севілья», які быў заснаваны ў кастрычніку 1905 года. другім клубам гораду быў клуб «Севілья Балёмпіе», які быў створаны ў верасні 1907 года. Варта адзначыць, што balompié ліатаральна перакладаецца як «футбол», аднак на сёння ў іспанскай мове ў адносінах да гульні ўжываюць англіцызм fútbol. «Балёмпіе» быў заснаваны студэнтамі з мясцовай політэхнічнай акадэміі, а афіцыйнае празнанне клуба адбылося толькі ў 1909 годзе, не зважаючы на тое, што 1907 год на сёння застаецца афіцыйнай датай заснавання клуба.
Пасля ўнутранага расколу ў ФК «Севілья» быў сфарміраваны іншы клуб «Бетыс». У 1914 годзе гэты паўсталы клуб аб’яднаўся з «Севілья Балёмпіе», сфарміраваўшы сучасны клуб «Бетыс». Клуб атрымаў каралеўскае заступніцтва ў тым жа годзе, што дало магчымасць дадаць да сваёй назвы слова «Рэал». Прыхільнікі каманды працягвалі называць клуб «Балёмпіе» да 1930-х гадах, але пазней за клубам зачапілася назва «Бетыс».
20 стагоддзе
Падчас Другой іспанскай рэспублікі ў 1930-х гадах каралеўскі патранаж усіх арганізацый быў ануляваны, і, такім чынам, клуб страціў частку «Рэал» у сваёй назве, аднак пасля заканчэння грамадзянскай вайны ў Іспаніі, была назва была вернута. Клуб выйшаў у фінал кубка Іспаніі ўпершыню 21 чэрвеня 1931 года, але саступіў трафей «Атлетыку», атрымаўшы паражэнне з лікам 3:1 у фінальным матчы, які праходзіў у Мадрыдзе«Spain - Cup 1931». RSSSF.. У свой 25-гадовы юбілей «Бетыс» атрымаў перамогу ў другім дывізіёне чэмпіянату Іспаніі ў сезоне 1931—1932 гадоў, апярэдзіўшы клуб «Аўеда» на два пункты«Spain, Final Tables 1928-1939». RSSSF.. Такім чынам, «Бетыс» стаў першым клубам з Андалусіі, які атрымаў права выступаў у найвышэйшых іспанскім дывізіёне.
Усяго праз некалькі сезонаў, пад кіраўніцтвам ірландскага трэнера Пэдзі О’Конела, 28 красавіка 1935 года «Бетыс» атрымаў перамогу ў Ла Лізе, што і па сённяшні дзень з'яўляецца адзінай перамогай у нацыянальным чэмпіянаце. Усё гэта стала магчымым дзякуючы абарончае тактыцы, якую абраў О’Конел для сваёй каманды, у выніку галкіпер клуба Хаакін Уркіяга прапусціў толькі 19 галоў у 21 гульні«La Liga 1934-35». When Saturday Comes.. Неўзабаве пасля перамогі О’Конел пакінуў клуб, каб далучыцца да «Барселоны». На наступны год клуб заняў толькі 7-ы радок і сутыкнуўся з эканамічнымі цяжкасцямі. Да таго ж у краіне разгарнулася грамадзянская вайна. На працягу пэўнага часу паміж 1936 і 1939 гадамі аніякія афіцыйныя турніры не праводзіліся. А ў першы ж сезон 1939—1940 гадоў пасля аднаўлення чэмпіянату «Бетыс» заняў перадапошні радок і быў паніжаны да другога дывізіёна.
Не зважаючы на хуткае вяртанне ў найвышэйшы дывізіён, якое доўжыўся ўсяго адзін сезон, клуб працягваў зніжацца і ў 1947 годзе дасягнуў трэцяга дывізіёна. Шматлікія заўзятары клуба бачаць гэта дзесядзігоддзе, як момант стварэння сапраўднай ідэнтычнасці клуба. За гэтым часам «Бетыс» значна парасціў колькасць заўзятараў і атрымаў масавую падтрымку не толькі ў хатнім матчах, але і ў гасцявых сустрэчах. Пасля вяртання ў другі дывізіён у 1954 годзе, «Бетыс» стаў першым клубам краіны, які атрымаў перамогу ва ўсіх трох дывізіёнах айчыннага першынства. Далейшае прасоўванне стала магчымым дзякуючы прэзідэнту клуба Мануэлю Руісу Радрыгесу, які здолеў выцягнуць клуб з трэцяга дывізіёна вышэй. У 1955 годзе Мануэль Руіс Радрыгес сышоў з працы ў клубе, мяркуючы, што ён больш не здолее забяспечваць эканамічны рост клуба. Ягоную пасаду заняў самы вядомы на сённяшні дзень экс-прэзідэнт каманды Беніта Вільямарын. Падчас яго кіраванне «Бетыс» вярнуўся ў навышэйшы дывізіён у сезоне 1958—1959 гадоў і заняў трэцяе месца ў сезоне 1964—1964 гадоў. У 1961 годзе, дзякуючы намаганням прэзідэнту, клуб выкупіў стадыён Эліёпаліс, які пазней атрымаў імя ў гонар Вільямарыну«Historia del estadio Benito Villamarín: por qué se llama así». Diario AS.. У 1965 годзе Вільямарын сышоў у адстаўку са сваёй пасады пасля дзесяці гадоў працы ў клубе. На наступны год пасля сыходу прызэдэнта «Бетыс» вылецеў у другі дывізіён, аднак праз некаторы час зноў вярнуўся. Канчаткова захавацца ў эліце клуба ўдалося толькі ў сезона 1974—1975 гадоў.
25 чэрвеня 1977 года «Бетыс» сустракаўся з «Атлетыкам» на стадыёне Вісентэ Кальдэрон у фінале кубка Іспаніі. Матч скончыўся з лікам 2:2, і толькі ў серыі пасляматчавых пенальці андалюзійскі клуб быў мацней, атрымаўшы перамогу з лікам 8:7. Цікава, што клубы прабілі на дваіх 21 удараў з кропкі, перш чым быў вызначаны пераможца. Да гэта перамогі варта дадаць і 5-е месца, якое клуб заняў у тым сезоне ў чэмпіянаце.
Пасля гэтага трыумфу, «Бетыс» атрымаў права прадстаўляць Іспанію ў Кубку ўладальнікаў кубкаў, дзе спачатку іспанцы выбілі «Мілан», пасля перамогі 3:2 паводле сумы двух матчаў у першым раўндзе, але саступілі ў чвэрцьфінале маскоўскаму «Дынама». Не зважаючы на добрыя выступы ў Еўропе, клуб вылецеў з Ла Лігі ў апусціўся ў другі дывізіён. У наступным годзе «Бетыс» адразу ж вярнуўся ў эліту і правёў добры перыяд, у наступных пяці сезонах клуб чатыры разы на фінішы ўваходзіў у топ-6 каманд лігі, а ў 1982 і 1984 гадах кваліфікаваўся ў Кубак УЕФА.
У 1982 годзе клубны стадыён прыняў два матчы ў рамках чэмпіянату свету 1982 года, які прымала Іспанія. Таксама на стадыён прайшоў хатні матч зборнае Іспаніі адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы 1984 года, дзе іспанія перамагла зборную Мальты з лікам 12:1.
Да канца 1980-х клуб зноў апусціўся ў другі дывізіён. У 1992 годзе «Бетыс» быў блізкі да фінансавае катастрофы, калі заўзятары пачалі збіраць грошы, каб клуб захаваў сваё жыццё. Сапраўдным выратавальнікам стаў віцэ-прэзідэнт клуба Мануэль Руіс дэ Лапера, які даў фінансавы гарантыі і захаваў клуб ад вылету ў ніжэйшыя дывізіёны. Вярнуўшыся ў эліту ў сезоне 1994—1995 гадоў, «Бетыс», пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Ларэнса Сера Ферэра, адразу дамогся бронзавых медалёў і права выступаў у Кубку УЕФА. У еўрапейскай кампаніі, «Бетыс» выбіў «Фенербахчэ» (4:1 па суме двух матчаў) і «Кайзерслаўтэрн» (4:1 па суме двух матчаў), але не здолеў пераўзысці «Бардо» (3:2 па суме двух матчаў), які па выніках дайшоў да фіналу Кубка УЕФА. У 1997 годзе ў першы раз праз 20 гадоў пасля атрымання апошняга трафея клуб дайшоў да фіналу кубка Іспаніі, які зноў праходзіў у Мадрыдзе, але на гэты раз саступіў у дадатковы час «Барселоне» з лікам 2:3. Прыкметна, што трэнер севільцаў Сэра Ферэр пакінуў клуб улетку, далучыўшыся да «Барселоны». Новым галоўным трэнерам стаў былы футбаліст клуба Луіс Араганес. Араганес правёў у клубе толькі адзіны сезон, які каманда скончыла на 9-м радку, а таксама дайшла да чвэрцьфіналу Кубку ўладальнікаў Кубкаў, дзе саступілі будучаму ўладальніку трафея «Чэлсі» з агульным лікам 2:5.
21 стагоддзе пераемнікам Араганесу стаў Хаўер Клементэ, за часам якога клуб фінішаваў на 11-м месцы і быў выбіты з розыгрышу Кубка УЕФА «Балонняй» ужо ў трэцім раўндзе. На працягу наступных некалькіх сезонаў, «Бетыс» узначальваў шэраг менеджараў, а клуб хістаўся паміж лігамі, пакуль разам з Хуандэ Рамасам «Бетыс» не заняў 6-ы радок паводле вынікаў сезона 2001—2002 гадоў. Рамас правёў толькі адзін сезон, а яго на пасадзе замяніў Віктар Фернандэс, які прывёў клуб да 8-га і 9-га месца ў Ла Лізе. Акрамя таго, разам з Фернандэсам клуб дайшоў да трэцяга раўнду Кубка УЕФА 2002—2003 гадоў, калі атрымаў паражэнне ад французскага «Асеру» з агульным лікам 1:2.
У 2004 годзе ў клуб вярнуўся Сэра Ферэр, дзякуючы якому клуб дасягнуў чацвёртага месца ў чэмпіянаце, а таксама атрымаў перамогу ў кубку Іспаніі, перайграўшы ў дадатковы час «Асасуну» з лікам 2:1. Пераможны гол аказаўся на рахунку маладога нападніка бела-зялёных Дані. Такім чынам, клуб упершыню ў гісторыю атрымаў права выступаў у Лізе чэмпіёнаў, дзе перамогшы «Манака» паводле сумы абодвух матчаў з лікам 3:2, дасягнуў групавога раўнду. Патрапіўшы ў групу G, і, не зважаючы хатнюю перамогу над «Чэлсі» з лікам 1:0, клуб у выніку фінішаваў трэцім і таму быў пераведзены да ўдзелу ў Кубку УЕФА ў тым жа сезоне. Аднак, там у 1/8 фіналу паводле двух матчаў «Бетыс» саступіў румынскаму «Сцяўа» з лікам 0:3.
У 2007 годзе клуб адзначаў сваё 100-годдзе. Сярод іншых мерапрыемстаў быў зарганізаваны таварыскі матч супраць тагачаснага пераможцы Лігі чэмпіёнаў «Мілану», які прайшоў у жніўні. «Бетыс» апыўнуўся мацнейшым, перамогшы італьяскі клубам з лікам 1:0, дзякуючы рэалізаванаму Маркам Гансалесам пенальці. Праз сем дзён «Бетыс» атрымаў перамогу ў турніры Рамон Каранса, зарганізаванаму клубам «Кадыс». Севільцы перамаглі «Сарагоса» ў фінале толькі ў серыі пенальці«Todos los partidos de la pretemporada 2007–08». Real Betis.. У гэты перыяд клуб чакалі значныя змены, гэта значыць за кароткі час з клуба сышлі 14 ігракоў, якіх замянілі 8 футбалістаў. Акрамя таго, за два сезоны «Бетыс» узначальвалі чатыры трэнеры. За гэты час клуб апынуўся на 37-м радку сярод самых наведвальных клубаў Еўропы.
Пасля некалькіх гадоў, калі «Бетыс» быў блізкі да вылету з эліты, клуб скончыў сезон 2008—2009 гадоў на 18-м месцы і быў вымушаны апусціцца ў Сегунду. 15 чэрвеня 2009 года больш за 65 тысяч заўзятараў, уключаючы такіх вядомых людзей, як Рафаэль Гардылья, Іполіта Рынкон і Хуліа Кардэньёса, выйшлі на марш пратэсту ў Севільі з патрабаваннем да Руіса дэ Лёпера, уладальніка блякуючага пакету акцый клуба, аб продажы яго долі ў клубе і яго выдалення ад спраў клуба. Не зважаючы на пратэсты, кіраўніцтва «Бетыса» не змянілася, але ў канчатковым выніку «Бетыыс» не здолеў вярнуцца ў Ла Лігу«Lopera sigue mudo y ultras lo amenazan: 'Vende o muere'». El Mundo..
У 2010 годзе сэвільскі суд распачаў расследаванне спраў Руіса дэ Лёпера і яго актываў, фармальна абвінаваціўшы яго ў махлярстве. 7 ліпеня 2010 года за тыдзень да пачатку папярэдняй судовай справы Лёпера прадаў 94% сваіх акцый кампаніі Bitton Sport, якая належыла бізнесмену Луісу Оліверу, за даволі нізкі кошт, усяго за 16 млн еўра. Фармальна ў Лёпера засталася толькі невялікая частка акцый, а Олівер ужо быў вядомы як кіраўнік клубам «Картахена» і «Херэс», якіх ён прывёў амаль да банкруцтва«Oliver: 'Ni los nazis hacían lo que hace esta loca'». Marca.. Аднак, да таго як угода была складзена, суд замарозіў пакет акцый Лёпера. Застаўшыся ні з чым, Олівер паспешліва купіў намінальную колькасць акцый у трэціх асоб і на чарговай радзе быў абраны да ліку дырэктароў клуба. У адказ на гэта, суддзя прызначыў былога іграка «Бетыса» Рафаэля Гардылья ў якасці адміністрацыйнага кіраўніка акцый, што належылі Лёперу«La venta se cierra en 16 millones a pagar en 5 años». El Desmarque..