Вуліца Петруся́ Броўкі (, ) — вуліца ў Полацку.

Агульная характарыстыка Вуліца названа ў гонар класіка беларускай літаратуры Петруся Броўкі.

Пралягае ў паўднёвай частцы горада з усходу на захад ад вуліцы Юбілейнай і маста праз рэчку Бяльчанка да мяжы горада з вёскай Экімань-2.

Забудова вуліцы змяшаная: правы (паўночны) бок вуліцы, які адносіцца да мясцовасці Задзвінне, мае пераважна аднапавярховую жылую забудову сядзібнага тыпу; значная частка левага (паўднёвага) боку вуліцы, які адносіцца да мясцовасці Марыненка, забудавана шматкватэрнымі панэльнымі і цаглянымі дамамі ў 5-9 паверхаў.

Вуліца мае развітую інфраструктуру і з'яўляецца важнай транспартнай артэрыяй горада, забяспечваючы зручныя зносіны паміж рознымі раёнамі Полацка і Наваполацкам. Грамадскі транспарт прадстаўлены шматлікімі аўтобусамі і машрутнымі таксі.

Сацыяльныя аб'екты Полацкая цэнтральная раённая бальніца Супермаркет «Дыяніс» Прадуктовы рынак

Гл. таксама Спіс вуліц Полацка

Катэгорыя:Вуліцы Полацка