Хасэ Мануэль Рэйна Паэс (; нар. 31 жніўня 1982, Мадрыд, Іспанія) — іспанскі футбаліст, брамнік італьянскага клуба «Кома» і нацыянальнай зборнай Іспаніі. Сын брамніка Мігеля Рэйны, які абараняў колеры клубаў «Барселона» і «Атлетыка» (Мадрыд), а таксама зборнай Іспаніі.
Кар’ера Раннія гады Рэйна пачаў сваю кар’еру ў клубе «Мадрыд Аэстэ», але гуляў там нядоўга. Як толькі з'явілася магчымасць перайсці ў акадэмію «Барселоны», ён адразу ёю скарыстаўся, і пераехаў у Каталонію ў 1995 годзе ва ўзросце 13 гадоў. У 2002 годзе ён, не праходзячы ў асноўны склад свайго клуба, быў адпраўлены ў арэнду ў «Вільярэаль». У 2004 годзе яго кантракт з «Вільярэалам» быў аформлены на сталай аснове.
«Ліверпул» У ліпені 2005 года новы трэнер «Ліверпулу», іспанец Рафаэль Бенітэс, набыў Рэйну з «Вільярэала», назваўшы яго пры гэтым «найлепшым брамнікам Іспаніі». Бенітэс разглядаў Рэйну ў якасці асноўнага брамніка каманды. Ён дэбютаваў у «Ліверпуле» ў матчы першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў 2005—2006 гадоў супраць Уэльскага клуба «ТНС».
У сезоне 2005—2006 гадоў Рэйна стаў асноўным брамнікам «Ліверпула», адправіўшы на лаўку запасных героя Лігі чэмпіёнаў 2005 года, Ежы Дудака.
«Напалі» У канцы сезона 2012—2013 гадоў з'явіліся чуткі аб пераходзе Рэйны ў склад «Барселоны», бо была верагоднасць таго, што Вальдэс пяройдзе ў «Манака». Аднак, хоць агент Хасэ правёў падрыхтоўчую працу з «Ліверпулам» аб пераходзе брамніка, Вальдэс вырашыў застацца ў «Барселоне» яшчэ на адзін сезон, але «Ліверпул» ужо набыў на гэты момант бельгійскага брамніка Сімона Міньяле з «Сандэрленда»Brendan Rodgers explains Napoli loan move for Liverpool keeper Pepe Reina . Sky Sports. У выніку 26 ліпеня 2013 года Рэйна вырашыў далучыцца да «Напалі» на правах арэнды, каб уз’яднацца са сваім былым трэнерам Рафаэлем БенітэсамPepe Reina completes loan move to Napoli as he rejoins former Liverpool boss Rafa Benitez. DailyMirror.
«Баварыя» 8 жніўня 2014 года «Ліверпул» пацвердзіў, што Рэйна далучыўся да нямецкага клуба «Баварыя», склаўшы з клубам трохгадовы кантракт.
Міжнародная кар’ера 17 жніўня 2005 года Рэйна дэбютаваў у таварыскім матчы за зборную Іспаніі супраць зборнай Уругвая, у якім перамогу атрымалі іспанскія футбалісты з лікам 2:0.
«Лацыа Рым» У жніўні 2020 года перайшоў у «Лацыа Рым».
Дасягненні «Ліверпул»: Уладальнік Кубка Англіі: 2006 Уладальнік Кубка футбольнае лігі: 2012 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2006 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2005
«Напалі»: Уладальнік Кубка Італіі: 2014
«Баварыя»: Чэмпіён Германіі: 2015
Іспанія: Чэмпіён Еўропы: 2008, 2012 Чэмпіён свету: 2010
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Ліверпулу» Профіль на BBC Sport Статыстыка на soccerbase.com
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мадрыдзе Катэгорыя:футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Вільярэаль Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Астан Віла Катэгорыя:Ігракі ФК Лацыа Катэгорыя:Ігракі ФК Вільярэаль Катэгорыя:Ігракі ФК Кома