Франсі́ска Рама́н Аларко́н Суа́рэс (, ), больш вядомы як Іска (, ; нар. 21 красавіка 1992, Бенальмадэна, Іспанія) — іспанскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клуба «Бетыс» і нацыянальнай зборнай Іспаніі. Пасля таго як ігрок атрымаў сталае месца ў асноўным складзе свайго былога клуба «Малага», ён пачаў лічыцца адным з найлепшых маладых атакавалых паўабаронцаў у Еўропе«Isco: Most Improved Players». Bleacher Report. Доўгі час правёў у складзе мадрыдскага «Рэала».
Кар’ера «Валенсія» Не зважаючы на тое, што нарадзіўся Іска каля Малагі, ён скончыў моладзевую акадэмію клуба «Валенсія», у складзе якой дэбютаваў 11 лістапада 2010 года ў гульні на Кубак Іспаніі супраць клуба «Легроньес», забіўшы два галы ў канчатковай перамозе з лікам 4:1Valencia 4–1 Logrones CF. ESPN Soccernet.
Першы матч у Ла Лізе правёў 10 лістапада 2010 года, згуляўшы 20 хвілін у пераможным матчы супраць «Хетафэ», пасля таго як замяніў Арыца АдурысаValencia get back to winning ways. ESPN Soccernet.
«Малага» У сярэдзіне ліпеня 2011 года Іска падпісаў пяцігадовы кантракт з «Малагай», якому абыйшоўся ў 6 млн еўраIsco firma cinco temporadas por el Málaga. Marca. Свой першы гол у новым клубе забіў 21 лістапада 2011 года ў пераможным матчы супраць «Расінгу»Malaga up to fifth . ESPN Soccernet. На наступным тыдні ігрок таксама адзначыўся ўзяццем брамы саперніка, тым самым прынёс свайму клуба перамогу з лікам 2:1 над «Вільярэалам». Іска скончыў свой першы сезон у «Малазе», правёўшы 32 гульні і забіўшы пяць галоў, што дапамагло клуба атрымаць права на ўдзел у Лізе чэмпіёнаў УЕФА ўпершыню ў сваёй гісторыі.
18 верасня 2012 года ў першай гульні «Малагі» ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў Іска двойчы забіў у хатнім матчы супраць расійскага «Зеніта», дзе іспанцы былі мацней з лікам 3:0, а таксама быў абраны іграком матчуMagical Málaga make it a debut to remember. UEFA.com.
У снежні 2012 года Іска атрымаў тытул Golden Boy, апярэдзіўшы ў галасаванні Стэфана эль-Шаараві і Цібо Куртуа«Isco, ganador del prestigioso Golden Boy». Málaga CF.
«Рэал» 17 чэрвеня 2013 года Іска пацвердзіў, што ён атрымаў прапанову ад мадрыдскага «Рэала» і ад былога трэнера «Малагі» Мануэля Пелегрыні, які працаваў на той момант у «Манчэстэр Сіці», але заявіў, што канчатковае рашэнне ён зробіць толькі пасля фіналу моладзевага чэмпіянату ЕўропыIsco reveals City and Madrid offers. Goal.com. 26 чэрвеня, былы прэзідэнт «Рэалу» Фларэнціна Перэс пацвердзіў, што паміж іграком і клубам было дасягнута пагадненне і Франсіска далучыцца да мадрыдцаў пасля медыцынскага аглядуTransfer news: Real Madrid say they have won battle to sign Isco. Sky Sports.. На наступны дзень паўабаронца падпісаў пяцігадовы кантракт, а «Рэал» выдаткаваў 30 млн еўра за трансфер іграка, тым самым стаўшы першым падпісаннем новапрызначанага трэнера Карла АнчэлоціIsco, nuevo jugador del Real Madrid. FC Real Madrid.
У сваім дэбютным матчы 18 жніўня 2013 года Іска забіў пераможны гол на 85-й хвіліне, зрабіўшы лік 2:1 на карысць мадрыдцаў у хатняй гульні супраць «Бетыса».
Міжнародная кар’ера 6 лютага 2013 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругвай Іска дэбютаваў у складзе зборную Іспаніі, у другім тайме паядынку замяніўшы Андрэса Іньесту.
Дасягненні «Рэал»: Чэмпіён Іспаніі: 2017, 2020, 2022 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2014 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2017, 2020, 2022 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014, 2016, 2017, 2018, 2022 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2014, 2017, 2018 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2014, 2016, 2017, 2018
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце ФК «Малага» Профіль на BDFutbol Профіль на Futbolme Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Малага Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Бетыс