Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў: па творах беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі — слоўнік устарэлых слоў беларускай мовы, выдадзены ў 2007 годзе ў Мінску. Аўтаркай-укладальніцай слоўніка ёсць С. М. Струкава.

У слоўніку фіксуюцца ўстарэлыя словы, вызначаецца іх семантычны аб’ём, прыводзяцца канкрэтныя выпадкі ўжывання лексем у тэксце. Матэрыялам да слоўніка паслужылі творы мастацкай і публіцыстычнай літаратуры ХІХ-ХХ стст., а таксама асобныя тэксты эпісталярнага жанру. У слоўнік уключаны выкарыстаныя ў мастацкіх і публіцыстычных творах самастойныя часціны мовы: назоўнікі (у тым ліку ўласныя назвы, абрэвіятуры, формы суб’ектыўнай ацэнкі), дзеясловы (формы закончанага і незакончанага трывання, дзеепрыметнікі) прыметнікі, прыслоўі, лічэбнікі.

Бібліяграфія Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў : па творах беларус. маст. літ. і публіцыстыкі / С. М. Струкава. — Мінск : Беларус. навука, 2007. — 654, с. — Ч. тэксту рус., пол. — Бібліягр.: с. 653—654. — ISBN 978-985-08-0887-5

Крыніцы

Спасылкі Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў на сайце «Кнігі онлайн» Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў на сайце bydialects.org

Катэгорыя:Кнігі 2007 года Катэгорыя:Слоўнікі беларускай мовы