Беатрыс Архімон Седэйра (; нар. 14 жніўня 1961, Мантэвідэа) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Уругвая. Натарыус і член Нацыянальнай партыі (НП), займае пасаду віцэ-прэзідэнта краіны з 1 сакавіка 2020 года, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе. Скончыла Рэспубліканскі ўніверсітэт, дзе вывучала тэматыку правоў чалавека, сямейнага і ювенальнага права. У перыяд з 2000 па 2010 год займала пасаду намесніка старшыні дэпартамента Мантэвідэа, а з 2009 года стала членам савета Нацыянальнай партыі. Крыніцы
Катэгорыя:Палітыкі Уругвая