Валянціна Парфёнаўна Школьнікава (у дзявоцтве Гарохава, нар. 5 красавіка 1937, в. Хрукава, Дарагабужскі раён, Смаленская вобласць) — беларускі інжынер.
Біяграфія Нарадзілася 5 красавіка 1937 года ў в. Хрукава Дарагабужскага раёна ў сям’і старшыні сельсавета і працаўніцы калгаснай фермыДетство войны 1941−1945 гг.: живые свидетельства Беларуси . Составители Л. А. Александренко, К. И. Козак, Т. А. Кузьмичева. — Минск: И П Логвинов И. П., 2011. — 220 с..
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1941 года бацька пайшоў на фронт, загінуў у 1944 годзе. Вясной 1943 года разам з маці і братамі была насільна вывезена ў канцлагер «Шталаг № 342» у Маладзечне. У лагеры жылі ў драўляных бараках без вокнаў і печаў, спалі на саломе, цярпелі голад. Маці прымушалі працаваць, а дзяцей не кармілі па некалькі дзён.
Праз некалькі месяцаў сям’ю перавялі ў пасёлак Раёўка, дзе маці прымушалі працаваць на гаспадарцы кардоннай фабрыкі. Узімку 1943—1944 года немцы забілі маці стрэлам у галаву. Валянціна з братамі засталася сіратой, пасля чаго была змешчана ў дзіцячы дом у мястэчку Ілья Маладзечанскай вобласці. У 1944 годзе разам з іншымі дзецьмі была перамешчана ў Вязынскі дзіцячы дом, у 1947 годзе — у Гальшанскі дзіцячы дом. Тут, акрамя навучання ў школе, дзеці выконвалі сельскагаспадарчыя работы — займаліся нарыхтоўкай сена, пілавалі дровы, жалі жыта, палолі агарод, Валянціна, як самая маленькая, выконвала дапаможныя працы.
Адукацыя і праца У 1951 годзе паступіла ў Мінскі палітэхнікум, які скончыла ў 1955 годзе. Пасля атрымання адукацыі была накіравана на працу ў інстытут «Белдзяржпраект», дзе займала пасаду кіраўніцы групы. У 1958 годзе паступіла на завочнае аддзяленне Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту, які скончыла ў 1964 годзе.
Творчасць Брала ўдзел у праектаванні гасцініцы «Юбілейная», будынка ЦСУ на Партызанскім праспекце, будынка Мінмантажспецбуда БССР на вул. Мяснікова ў Мінску, тыпавых праектаў дзіцячых ясляў-садкоў на 140 і 280 месцаў, тыпавых праектаў школ у канструкцыях серыі ИИ-04, комплексаў ГПТВ ў Мінску.
Крыніцы
Літаратура