Сяргей Віктаравіч Шаціла (нар. 13 жніўня 1989) — беларускі суддзя, суддзя суда Савецкага раёна г. Мінска. Вядомы вынясеннем палітычна матываваных рашэнняў у адносінах да ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі.

Судовая дзейнасць Паводле адкрытых крыніц, Шаціла вынес не менш за 226 рашэнняў, прысудзіўшы агулам як мінімум 2071 суткі адміністрацыйнага арышту і штрафаў на суму не менш за 117 637 рублёў. Таксама вынес не менш за два прысуды, якія прадугледжваюць абмежаванне або пазбаўленне волі.

Сярод найбольш вядомых рашэнняў:

Асуджэнне грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі за зняцце балаклавы з супрацоўніка міліцыі. Асуджэнне журналіста Тараса Тарналіцкага на 25 сутак адміністрацыйнага арышту. Масавыя суды над удзельнікамі акцый салідарнасці ў ліпені і жніўні 2020 года. Асуджэнне затрыманых у чарзе ў краму Symbal.by. У 2019 годзе судзіў Паўла Севярынца за акцыю супраць інтэграцыі і Сяргея Чалава за ўдзел у «Чарнобыльскім шляху». Прысуджэнне трох гадоў абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы для Вольгі Гарбуновай і Ірыны Радзьковай.

Санкцыі Уключаны ў рэкамендаваны спіс асобаў для ўвядзення індывідуальных санкцый з боку Еўрапейскага Саюза.

Крыніцы

Катэгорыя:Суддзі Беларусі