Вуліца Марыненкі (, ) — вуліца ў Полацку.
Агульная характарыстыка Вуліца размешчана ў паўднёвай частцы горада на левым беразе Дзвіны ў мясцовасці Марыненка — менавіта гэта вуліца і дала назву ўсёй мясцовасці.
Пралягае ад вуліцы Петруся Броўкі да Мінскай шашы — аўтадарогі Р-46 Лепель — Полацк — Юхавічы (мяжа Расіі), таксама мае адгалінаванне ў бок чыгункі Полацк — Маладзечна і аднайменнага прыпыначнага пункта.
Названа ў гонар партызанкі часоў Другой сусветнай вайны Таццяны Марыненкі. Сфармавалася вуліца ў 1960-1980-я гады ў перыяд актыўнай забудовы раёна тыпавымі цаглянымі і панэльнымі шматкватэрнымі дамамі ў 5-9 паверхаў. Грамадскі транспарт на вуліцы прадстаўлены аўтобусамі і маршрутнымі таксі.
Сацыяльныя аб'екты Бібліятэка імя Янкі Купалы Школы № 6 і 8 Дзіцячыя сады № 1, 3, 25 і 26
Гл. таксама Спіс вуліц Полацка
Катэгорыя:Вуліцы Полацка