Мікалай Пятровіч Герасімчык — беларускі інжынер-канструктар.

Біяграфія Скончыў у 1964 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (БПІ). З 1965 года працаваў у Беларускім дзяржаўным праектным інстытуце, дзе займаў пасаду галоўнага канструктара.

Прафесійная дзейнасць Быў аўтарам канструктыўнай часткі комплексу адміністрацыйных будынкаў па праспекце Машэрава, інстытутаў біаарганічнай хіміі, геахіміі і геафізікі АН БССР у Мінску, гасцініцы «Інтурыст» у Брэсце, 13- і 15-павярховых інтэрнатаў Беларускага тэхналагічнага інстытута ў Мінску, жылых дамоў па праспекце Пушкіна ў Магілёве.

Удзельнічаў у распрацоўцы рэспубліканскага Каталога ўніфікаваных канструкцый, тыпавых праектаў школ і дзіцячых садоў-ясляў.

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і медалём.

Літаратура

Катэгорыя:Інжынеры-канструктары Беларусі