«За бортам» () — кінафільм рэжысёра Гары Маршала 1987 года з Голдзі Хоўн і Куртам Раселам у галоўных ролях.
Нягледзячы на неадназначныя водгукі, фільм меў касавы поспех. Некаторыя лічаць «За бортам» класікай, і яго некалькі разоў пераздымалі.
Сюжэт Джаана Стэйтан — маладая, прыгожая, але пагардлівая і шалапутная мільярдэрка, уладальніца раскошнай яхты. Калі судна спыняецца для рамонту ў невялікім мястэчку, яна наймае цесляра Дзіна, каб той зрабіў некаторыя пераробкі ў яе гардэробнай. Аднак замест платы за працу Дын літаральна вылятае за борт — бо Джаана заўсёды і ўсім незадаволеная. Выйшаўшы ноччу на палубу, Джаана падае за борт, ніхто гэтага не заўважае, і яхта сплывае. Пазней яе ратуюць, але яна цалкам страчвае памяць. Дын ажыццяўляе план помсты: забірае Джаану з бальніцы і аб’яўляе сваёй жонкай і маці сваіх чатырох нязносных сыноў.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1987 года Катэгорыя:Рамантычныя кінакамедыі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Алан Сільвестры