Жорж-Агюстэн Бідо (; , Мулен — , Камбо-ле-Бэн) — французскі палітык і дзяржаўны дзеяч, двойчы Прэм’ер-міністр Францыі ў 1946 і 1949–1950 гадах.

Біяграфія Атрымаў адукацыю ў Сарбоне і працаваў выкладчыкам гісторыі. У 1931 годзе далучыўся да Народна-дэмакратычнай партыі. З 1934 года быў галоўным рэдактарам лева-каталіцкай газеты, дзе выступаў супраць фашызму, дыктатуры і антысемітызму.

Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у французскім Руху Супраціву. У 1943 годзе, пасля арышту Жана Мулена, стаў старшынёй Нацыянальнага савета Супраціву, фактычна кіруючы рухам унутры Францыі і спрыяючы вызваленню Парыжа ў жніўні 1944 года.

Пасля вызвалення Францыі займаў пасаду міністра замежных спраў у Часовым урадзе Шарля дэ Голя, падпісаўшы савецка-французскую дамову аб узаемадапамозе ў 1944 годзе. З 23 чэрвеня па 28 лістапада 1946 года і з 28 кастрычніка 1949 па 24 чэрвеня 1950 года быў прэм'ер-міністрам Францыі. Таксама займаў пасады міністра абароны (1951–1952) і міністра замежных спраў (1953–1954).

У 1958 годзе заснаваў правацэнтрысцкую партыю «Французскі народна-хрысціянскі рух». Пасля прыходу да ўлады дэ Голя і яго курсу на прадастаўленне незалежнасці Алжыру, Бідо стаў адным з лідараў апазіцыі. У 1963 годзе, пасля няўдалага замаху на дэ Голя, вымушаны быў эміграваць у Бразілію. У 1968 годзе амніставаны і вярнуўся ў Францыю.

За свае заслугі быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна і ордэнам Вызвалення.

Крыніцы

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі