Стэфанадыскус (Stephanodiscus) — род аднаклетачных або каланіяльных дыятомавых водарасцей. Вядома каля 30 сучасных (пашыраны ў прэсных і саланаватых водах) і выкапнёвых відаў, на Беларусі адзначана 8 з іх.
Апісанне Клеткі адзіночныл або злучаныя кароткімі трубкападобнымі вырастамі ў шчыльыыя ніткападобныя калоніі. Панцыр нізкацыліндрычны або дыскападобны, з кольцападобнымі ўставачнымі абадкамі без септ. Створкі круглыя, канцэнтрычна хвалістыя або плоскія, з краявым кольцам кароткіх вырастаў у выглядзе грубых шыпікаў, зрэдку з доўгімі, тонкімі шчацінкамі. Дыск з радыяльных арэёл. Хларапласты ў выгллдзе дробнага зерня або 1—2 буйных пласцінак.
Размнажэнне пераважна вегетатыўнае — дзяленнем клетак на дзве.
Літаратура
Катэгорыя:Дыятомавыя водарасці