Андрэй Пятровіч Вардамацкі (нар. 14 студзеня 1956, пасёлак Джар-Курган, Сурхандар’інская вобласць, Узбекістан) — беларускі сацыёлаг і філосаф. Доктар сацыялагічных навук (1992), кандыдат філасофскіх навук (1983).
Біяграфія і Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1978 годзе. Працаваў у БДУ, Інстытуце філасофіі і права, Інстытуце сацыялогіі АН Беларусі, Беларускім інстытуце праблем культуры. З 1993 года з’яўляецца кіраўніком прыватнай даследчай лабараторыі аксіяметрычных даследаванняў «НОВАК» (Новая аксіялогія).
Навуковая дзейнасць Даследуе тэарэтыка-метадалагічныя праблемы аксіялогіі і палітычнай сацыялогіі. Распрацаваў міждысцыплінарную канцэпцыю каштоўнасных арыентацый асобы і сацыяльных груп з улікам філасофскіх, культуралагічных, сацыялагічных і сацыяльна-псіхалагічных аспектаў.
Творы Моральная регуляция поведения личности. Мн., 1987.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:філосафы Беларусі Катэгорыя:Аксіялогія