Вуліца Пушкіна (, ) — вуліца ў цэнтры Полацка.

Агульная характарыстыка Вуліца размешчана ў гістарычным цэнтры горада і пралягае з поўдня на поўнач ад вуліцы Ніжне-Пакроўскай да вуліцы Кастрычніцкай. Працягласць вуліцы складае 750 метраў.

Жылая забудова вуліцы прадстаўлена некалькімі тыпавымі пяціпавярховымі цаглянымі шматкватэрнымі будынкамі (так званымі «хрушчоўкамі») 1960-х гадоў пабудовы, а таксама некалькімі двухпавярховымі жылымі дамамі 1940-1950-х гадоў. У паўночнай частцы да вуліцы злева прымыкае тэрыторыя Калгаснага рынку.

Сваю цяперашнюю назву вуліца атрымала ў савецкі час у гонар рускага паэта Аляксандра Пушкіна, які не меў ніякага дачынення да Полацка, у рамках працэсу уніфікацыі і русіфікацыі тапанімікі гарадоў СССР. Папярэдняя ж назва вуліцы, Старавакзальная, якую вуліца атрымала ў другой палове ХІХ стагоддзя, мае лагічную падставу, бо і сёння вуліца вядзе да аднаго з вакзалаў горада — аўтавакзала.

Сацыяльныя абъекты Полацкі дзяржаўны лясны каледж

Гл. таксама Спіс вуліц Полацка

Катэгорыя:Вуліцы Полацка