Гета ў Сапяжынцы (28 жніўня — верасень 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Сапяжынка Быхаўскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя 28 жніўня 1941 года, праз паўтара месяца пасля захопу нямецкімі войскаміі вёскі, 27 маладых мужчын-габрэяў расстралялі. У гэты ж дзень немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета. Ад 55 да 70 чалавек сагналі ў два вялікія дамыА. Литин, И. Шендерович. Быхов. История города Сапежинка, история местечка.

Сапяжынскае гета праіснавала нядоўга. Вязняў не кармілі і не давалі ім вады. Над асуджанымі людзьмі беспакарана здзекаваліся, жанчын гвалтавалі. Праз прыкладна два тыдні яшчэ пакінутых у жывых габрэяў пагналі ў Быхаўскае гета, дзе забілі з мясцовымі яўрэямі.

Уся маёмасць у дамах забітых яўрэяў была цалкам разрабавана. Па ўспамінах сведак, немцы рэчы не бралі — марадзёрствавалі жыхары Сапяжынкі, Быхава і вёскі Мокрае.

Усяго нацысты і паліцаі забілі ад 71 да 94 сапяжынскіх габрэяў.

Памяць У 2008 годзе ў вёсцы ўсталявалі помнік ахвярам ХалакостуSapezhynka .

Крыніцы

Літаратура

Сапяжынка Катэгорыя:Гісторыя Быхаўскага раёна