«Аперацыя „Тушонка“» () — французская кінакамедыя рэжысёра Жана-Мары Пуарэ 1991 года з Жанам Рэно і Крысціянам Клаўе ў галоўных ролях. Фільм стаў першай стужкай з класічным камічным дуэтам Клаўе — Рэно.
Ігра Валеры Лемерсье была намінаваная на прэмію «Сезар» за найлепшую жаночую ролю другога плана на 17-й цырымоніі ўручэння прэміі «Сезар».
Сюжэт Капітан французскай разведкі Філіп Булье па мянушцы Акула павінен знайсці здрадніка ў вышэйшых эшалонах улады, які рыхтуецца перадаць чарговыя чарцяжы найноўшай ваеннай распрацоўкі аргенцінскаму гандляру зброяй Заргасу. Для гэтага ў пярсцёнак сакратара консула, звязанага з Заргасам, усталёўваецца мікрафон. Аднак сакратар збіраецца разам з мужам у водпуск з нагоды юбілею вяселля і яна не мае намеру ахвяраваць асабістым жыццём дзеля таемнай аперацыі. Каб скампраметаваць мужа і сарваць паездку, Булье аддае загад знайсці сімпатычную супрацоўніцу і адправіць яе спакушаць мужа. Вось толькі капітан не ведае, што на гэтае заданне ў выніку адправілі яго дзяўчыну.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы на іспанскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Кінакамедыі 1991 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 1991 года Катэгорыя:Фільмы Gaumont