Тарыфная палітыка другой адміністрацыі Трампа — мерапрыемствы, звязанныя з увядзеннем у 2025 годзе адміністрацыяй Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа новых тарыфаў на замежныя тавары.
Ход падзей Тарыфная палітыка другога прэзідэнцтва Дональда Трампа адзначана эскалацыяй пратэкцыянізму ў Злучаных Штатах. У той час як у яго першы тэрмін (2017—2021) былі ўведзены тарыфы на імпарт прыкладна на 380 мільярдаў долараў, то агульная сума пры другой адміністрацыі, як першапачаткова чакалася, перавысіць 1,4 трыльёна долараў да красавіка 2025 года.
Кіраўнік дзяржавы аднавіў гандлёвую вайну з Кітаем, падняўшы тарыфы на кітайскія тавары да 54%. Адначасна амерыканскія ўлады разгарнулі гандлёвую вайну з Канадай і Мексікай, увёўшы 25% тарыф на большасць канадскіх і мексіканскіх тавараў. Трамп назваў гэтыя дзеянні спосабам прыцягнуць гэтыя краіны да адказнасці за кантрабанду наркотыкаў і нелегальную іміграцыю, адначасова падтрымліваючы айчынную вытворчасць.
2 красавіка Дональд Трамп абвясціў аб увядзенні ўсеагульнай імпартнай пошліны ў памеры 10% на ўсе тавары, якія ўвозяцца ў ЗША. Былі ўведзены яшчэ больш высокія стаўкі для 57 гандлёвых партнёраў. Базавы тарыф у 10% уступіў у сілу 5 красавіка, у той час як дадатковыя — 9 красавіка. Адміністрацыя Трампа заявіла, што гэтыя тарыфы накіраваныя на тое, каб звесці дэфіцыт двухбаковага гандлю паміж Злучанымі Штатамі і кожнай краінай «да нуля».
Самая высокая стаўка — 49% — уведзена на імпарт з Камбоджы. На другім месцы па памеры пошліны — В’етнам (46%). Для галоўнага гандлёвага апанента – Кітая – стаўка склала 34%. На тавары з ЕС пошліна ўсталявана на ўзроўні 20%. Усяго ў спісе 185 краін. У яго не трапілі Расія, Беларусь і некаторыя іншыя краіны СНД, што было пратлумачына дзейнымі жорсткімі санкцыямі, якія і так выключаюць нейкі значны гандаль. Пры гэтым у тарыфны спіс увайшлі незаселеныя астравы Херд і Макдональд у Антарктыдзе, з якімі гандль адсутнічае.
3 красавіка ўступілі ў сілу 25%-ныя пошліны на ўсе імпартныя аўтамабілі з імпартнымі аўтазапчасткамі.
20 лютага 2026 года Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне аб адмене большасці тарыфаў, уведзеных Дональдам Трампам. Cудпастанавіў, што Трамп перавысіў свае паўнамоцтвы, ужываючы Закон аб міжнародных надзвычайных эканамічных паўнамоцтвах (IEEPA) 1977 года для ўвядзення сваіх мытаў. Канстытуцыя ЗША дае Кангрэсу выключнае права вызначаць імпартныя тарыфы, але Трамп сцвярджаў, што можа ўводзіць мыты без згоды заканадаўчай улады, апіраючыся на IEEPA. Закон дазваляе Прэзідэнту ЗША пасля абвяшчэння надзвычайнага становішча рэгуляваць эканамічныя аперацыі, уключаючы імпарт замежнай прадукцыі. Калі б Кангрэс меў намер даць Прэзідэнту асаблівыя і экстраардынарныя паўнамоцтвы па ўвядзенні тарыфаў, ён зрабіў бы гэта прама, — гаворыцца ў рашэнні Вярхоўнага суда. Пад дзеянне рашэння суда трапілі «ўзаемныя» мыты для большасці краін свету, тарыфы на тавары з Кітая, Канады і Мексікі, абгрунтаваныя барацьбой з кантрабандай фентанілу, а таксама «другасныя» мыты супраць Індыі ў адказ на закупкі расійскай нафты. Рашэнне суда не закранае мыты на імпарт сталі і алюмінія, бо яны ўводзіліся на падставе іншых заканадаўчых актаў.
Пасля гэтага Дональд Трамп падпісаў указ аб увядзенні пошлін на імпарт з усіх краін у памеры 10% з 24 лютага 2026 года. Мера мае дзейнічаць на працягу 150 дзён да 24 ліпеня 2026 года.
Уплыў Увядзенне новых тарыфаў Трампам стала самай значнай пратэкцыянісцкай акцыяй з 1930-х гг., калі Кангрэс ЗША ўвёў тарыфы на больш чым 20 000 тавараў і яшчэ глыбей пагрузіў эканоміку ў Вялікую дэпрэсію. У выніку дзеянняў амерыканскіх уладаў у красавіку 2025 года ўтварыўся рэкордны гандлёвы дэфіцыт у $1,2 трлн. Такая сітуацыя разбурае вытворчы патэнцыял краіны і іх абаронна-прамысловую базуЧто значат новые пошлины Трампа для экономики США, мира и России.
Праз двое сутак пасля ўвядзення тарыфаў індэкс S&P 500 страціў больш за $4 трлн, што стала рэкордным двухдзённым падзеннем для індыкатара. Папярэдні рэкорд — двухдзённая страта ў памеры $3,3 трлн — была пастаўлена ў сакавіку 2020 года на фоне пандэміі каранавіруса. Толькі за адзін дзень — 3 красавіка — агульная капіталізацыя фондавага рынку ЗША скарацілася на $2,5 трлн, паколькі новыя гандлёвыя пошліны выклікалі асцярогі з нагоды рэцэсіі і прымусілі інвестараў пераходзіць у больш надзейныя актывы, у тым ліку ў аблігацыі і ену. Значны ўрон панеслі кампаніі, чые ланцужкі паставак у найбольшай ступені залежаць ад замежнай вытворчасці. Сярод найбольш пацярпелых на амерыканскім рынку — акцыі тэхналагічных кампаній. На вечар 4 красавіка акцыі Apple абваліліся на 5,96%, да $191,07 за паперу, Nvidia — на 8,1%, да $93,55, Tesla — на 10,17%, да $240,09Рынок США показал рекордный двухдневный обвал из-за пошлин Трампа.
Гл. таксама Пратэсты ў ЗША (2025)
Крыніцы
Катэгорыя:Канфлікты 2025 года Катэгорыя:2025 год у палітыцы Катэгорыя:2025 год у ЗША Катэгорыя:Гандлёвыя войны