225-ы асобны штурмавы полк — вайсковае фармаванне Узброеных сіл Украіны.

У сакавіку 2022 года, пасля пачатку расійскага ўварвання, у Харкаве створаны 225-ы асобны батальён 127-й брыгады ТрА. Ваяваў у Харкаве, пад Бахмутам. Пасля баёў пад Бахмутам пераўтвораны ў 225-ы асобны штурмавы батальён. Ваяваў пад Аўдзееўкай, Часавым Ярам. Са жніўня 2024 года ваяваў у Курскай вобласці. У лютым 2025 года батальён перафарміраваны ў 225-ы асобны штурмавы полк.

У складзе падраздзяленне дзейнічае танкавае падраздзяленне «Тур», якое пачыналі фарміраваць добраахвотнікі-беларусы.

Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Украіны