Гета ў Опсе (чэрвень — верасень 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Опса Браслаўскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Месцейка Опса было захоплена нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года. Акупацыя доўжылася да 4 ліпеня 1944 года.

У чэрвені 1942 года немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, сагналі яўрэяў у гета.

У красавіку 1942 года большасць яўрэяў з Опсы былі пераселены ў гета Браслава.

Да 1 ліпеня 1942 года ў Опсаўскім гета заставалася ў жывых яшчэ 300 (235) чалавекОтдел по архивам и делопроизводству Витебского облисполкома. Выстояли и победили: свидетельствуют архивы. , Витебск, 2005, стр. 9, ISBN 985-6733-11-1Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 370, опись 1, дело 483, лист 15;.

У пачатку верасня 1942 года, напярэдадні яўрэйскага Новага года Рош а-Шана, гітлераўцы наладзілі ў Браславе яшчэ адно гета, названае пасля «Опсаўскае», таму што туды перагналі апошніх жывых яўрэяў з Опсы і іншых блізкіх вёсак. 19 сакавіка 1943 года, напярэдадні свята Пурым, немцы акружылі гэтае гета, адвялі ўсіх вязняў да загадзя выкапаных расстрэльных равоў і забіліА. Шульман. В краю голубых озёр , журнал «Мишпоха» № 23.

Памяць Брацкая магіла вязняў «Опсаўскага» гета Браслава знаходзіцца ля далёкай сцяны мемарыяла ахвярам Катастрофы ў Браславе.

У 1983 годзе на магіле загінуўшых яўрэяў у Опсе быў насыпаны курган са скульптурнай кампазіцыяй.

Крыніцы

Літаратура

Опса Катэгорыя:Гісторыя Браслаўскага раёна Катэгорыя:Опса (аграгарадок)