Закон Зіверса ў індаеўрапеістыцы рэгулюе вымаўленне глайдаў *w і *j у залежнасці ад папярэдняга склада. Пасля «цяжкога» склада (які мае дыфтонг, доўгі галосны ці закрыты больш чым адным зычным) на месцы *j вымаўлялася спалучэнне *ij: напрыклад, і.-е. *koryos > герм. *harjaz, гоц. harjis "войска"; а і.-е. *ḱerdʰjos > герм. *herdijas, гоц. hairdeis "пастух".

Гісторыя Упершыню сітуацыю апісаў нямецкі лінгвіст Эдуард Зіверс, мэтай якога было патлумачыць некаторыя феномены ў германскіх мовах. Першапачаткова ён разглядаў толькі выпадкі з у сярэдзіне слова.

Ф. Эджэртан паспрабаваў значна пашырыць рамкі дзеяння закона. Ён лічыў, што закон, які дзейнічаў для ўсіх шасці праіндаеўрапейскіх санорных (*l *m *n *r *w *j), быў актуальны для ўсіх пазіцый у слове. Так, форма *dyēws "неба" вымаўлялася так, толькі калі яна ішла за словам, што заканчваецца на кароткі галосны. У іншых выпадках яна гучала ў два склады, *diyēws.

Катэгорыя:Фанетычныя законы Катэгорыя:Праіндаеўрапейская мова