Дзень аднаўлення незалежнасці Літвы () – адно з дзяржаўных свят Літвы. Адзначаецца 11 сакавіка. Прысвечана падпісанню ў 1990 годзе Акта аднаўлення незалежнасці Літвы. Гэта адно з трох галоўных літоўскіх нацыянальных святаў, нараўне з Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы (16 лютага) і Днём дзяржавы (6 ліпеня).
Гісторыя 15 чэрвеня 1940 года Савецкі Саюз анексаваў Першую Літоўскую Рэспубліку. Падчас Другой сусветнай вайны краіна была акупавана нацысцкай Германіяй, а ў 1944 годзе зноў увайшла ў склад СССР. У пасляваенныя гады ў Літве дзейнічаў узброены партызанскі рух, які меў на мэце вярнуць незалежнасць. Падчас гарбачоўскай перабудовы незалежніцкі рух зноў набраў моцSąjūdžio ištakų beieškant. Nepaklusniųjų tinklaveikos galia, sud. J. Kavaliauskaitė, A. Ramonaitė, Vilnius, 2011..
11 сакавіка 1990 года Вярхоўны Савет Літоўскай ССР абраў свайго новага старшыню — Вітаўтаса Ландсбергіса. У гэты дзень парламент таксама прыняў пакет з пяці дакументаў, у тым ліку часовы асноўны закон, які заклаў прававыя асновы для аднаўлення незалежнасці. У 22:44 была афіцыйна абвешчана незалежнасць Літоўскай дзяржавы. За аднаўленне незалежнай Літвы прагаласавалі 124 дэпутаты. Яшчэ 6 чалавек устрымаліся. Галасоў супраць не былоČ. Laurinavičius, V. Sirutavičius, Lietuvos istorija. Sąjūdis: nuo „Persitvarkymo“ iki Kovo 11-osios, t. XII, I d., Vilnius, 2008. .
Святочныя традыцыі Пачынаючы з 1991 года Дзень аднаўлення незалежнасці штогод адзначаецца ўрачыстым пасяджэннем Сейма, якое звычайна праходзіць у гістарычнай Зале актаў 11 сакавікаIškilmingi Seimo posėdžiai, skirti Kovo 11-ajai paminėti, LRS.
З 1996 года згодна з Законам аб святочных днях 11 сакавіка абвешчана непрацоўным днёмLietuvos Respublikos įstatymo „Dėl švenčių dienų“ papildymo įstatymas, I-1291, 1996-04-17, LRS. У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць мерапрыемствыVilniuje – renginių, skirtų Lietuvos Nepriklausomybės atkūrimo dienai paminėti, gausa, bernardinai.lt, 2014–03–10. Арганізуюцца парады, канцэрты, выставы„Valstybės Nepriklausomybės stipendija“. LRS..
Галерэя
Крыніцы
Катэгорыя:Нацыянальныя святы