КлоўсаваСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 6 (, ) — былая вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці.

Знаходзілася за 10 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль на лініі Мінск — Баранавічы.

Гісторыя Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расіі. У другой палове XIX—пачатку XX стагоддзя вёска ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні.

З 20 жніўня 1924 года ў Рубілкаўскім сельсавеце (з 23 сакавіка 1932 да 14 мая 1936 года Рубілкаўскі нацыянальны польскі сельсавет) Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі. З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне (29 чэрвеня 1932 года перайменаваны ў Дзяржынскі), з 31 ліпеня 1937 года ў Мінскім, з 4 лютага 1939 года зноў ў Дзяржынскім раёне. Уваходзіла ў калгас «Камінтэрн» (цэнтр — в. Томкавічы).

Станам на пачатак 1980-ых ад вёскі засталіся толькі могілкіЛіст карты N-35-22. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1978—1982 гг..

Насельніцтва 1909 год — 6 двароў, 31 жыхар

Зноскі

Спасылкі

Клоўсава на сайце Radzima.net