Друга́я палаталіза́цыя — агульнаславянская фанетычная змена, справакаваная манафтангізацыяй дыфтонгаў. Заключаецца ў пераходзе заднеязычных k, g, x адпаведна ў c', dz', s' у паўднёва- і ўсходнеславянскіх мовах і ў c', dz', š' у заходнеславянскіх. Пазней ва ўсіх славянскіх мовах, акрамя польскай, палабскай і стараславянскай, афрыката dz' спрасцілася да z'.

Другая палаталізацыя ў спалучэннях *kv, *gv, *xv Ва ўсходняй і паўднёвай групах другая палаталізацыя таксама ажыццявілася ў спалучэннях *kv, *gv, *xv. У процілегласць гэтаму, у заходняй групе гэтыя спалучэнні захаваліся без змен. Дадзеная асаблівасць была заўважана яшчэ Ё. Добраўскім. Аднак некаторыя навукоўцы, грунтуючыся на формах кшталту ўкр. квітка ці руск. дыял. квет, сцвярджаюць, што ва ўсходнеславянскіх мовах формы з цв-, зв- вместо кв-, гв- маюць кніжны, запазычаны характар.

У некаторых рускіх гаворках, якія С. Л. Нікалаеў узводзіць да племянной мовы вяцічаў, група *kv дала t'v: т'в'ет, т'в'аток.

Фактычна, слоў са спалучэннямі *kv, *gv, *xv, у якіх былі ўмовы для другой палаталізацыі, у праславянскай было толькі некалькі: *květъ «кветка», *kviliti «плакаць», *gvězda «зорка» і склонавыя формы слоў *vъlxvъ «вяшчун» і *lixva «барыш» (пад пытаннем лексемы анаматапаэтычнага характару *gvizdati «свісцець» и *xvějati «гайдаць»).

Другая палаталізацыя ў спалучэннях *sk, *zg Спалучэнні *sk, *zg у становішчы, дзе магла ажыццявіцца другая палаталізацыя, далі šč і ždž у заходняй і ўсходняй групах, але sc і zdz у паўднёвай групе, з тэндэнцыяй да спрашчэння гэтых спалучэнняў у пачатку слова. Ад склонавай формы з заканамерным вынікам другой палаталізацыі w Polszcze (н. скл. Polska) пры суч. пол. w Polsce паходзіць руская назва Польшчы.

Прыклады

> , , , , , , , , , ст.-пол. саnа. Ср. «цана», «выкуп, пеня», «адплата, помста, пакаранне». Усе гэтыя словы ўзыходзяць да «(плата за) учыненае»; > , , , , , ̏о, , , , , , . Ср. (В. скл. адз. л.) «здароўе», «здаровы, цэлы»; > «моцны», «вельмі», «вельмі», , , др.- «вельмі». Ср. «рэзкі, едкі, помслівы», «буяны», «юрлівы», «радаваць», «пажадлівы»; > , , , , , «шэры, бялявы», ст.-чэш. šěrý, , , , , . Ср. ; > , , , , , , , , , , , , , палаб. kjot; > , , , , , , , , , , , . Ср. , , «зорка», (В.п., ед.ч.) «ззянне, святло, бляск»; > , , , , , , , , , , , .

Адносная храналогія С. Б. Бернштэйн меркаваў, што насамрэч тэрмін «другая палаталізацыя» няўдалы, паколькі ён павінен адносіцца да іншага працэсу, а менавіта трэцяй (прагрэсіўнай) палаталізацыі, якая, згодна з яго меркаваннем, адбылася раней за рэгрэсіўную.

Частка славістаў наадварот мяркуе, што другая і трэцяя палаталізацыі адбываліся адначасова, а некаторыя нават не размяжоўваюць другую і трэцюю палаталізацыі, лічачы іх часткай аднаго працэсу.

Другая палаталізацыя адбылася таксама пазней за такія фанетычныя змены, як першая палаталізацыя і манафтангізацыя дыфтонгаў.

Абсалютная храналогія Меркаванні навукоўцаў разыходзяцца адносна таго, якой эпохай трэба датаваць другую палаталізацыю. Вось некаторыя датыроўкі: не раней за II—IV стст. н. э. (Т. Лер-Сплавінскі); III—V стст. н. э. (Ф. П. Філін); 575—650 гг. (А. Лампрэхт); не раней за 600 год (Х. Бірнбаўм); VI—VII стст. (Ю. У. Шавялёў, З. Шцібер, Ф. Слаўскі); найпазней з V па X стст. (В. М. Чэкман); VI—IX стст. (М. Шэклі).

Крыніцы

Катэгорыя:Фанетычныя законы Катэгорыя:Праславянская мова