Летам 2020 года ў рэгіёне Аромія ў Эфіопіі адбылася серыяй грамадзянскіх беспарадкаў. Галоўным чынам падзеі закранулі Адыс-Абебу, Шашаменэ і Амбо. Беспарадкі былі выкліканы забойствам спявака Хачалу Хундэсы.

Ход падзей Хачалу Хундэса стаў вядомым за свае палітычна афарбаваныя трэкі, якія карысталіся папулярнасцю ў аромскіх нацыяналістаў і прыхільнікаў Абія Ахмеда. Песні часта засяроджваліся на правах народа арома.

Увечары 29 чэрвеня 2020 года ў раёне Gelan Condominiums у Адыс-Абебе ў яго выстрэліў невядомы. Паранены выканаўца быў дастаўлены ў шпіталь Тырунеш, дзе мужчына памёр.

Ля бальніцы сабраліся тысячы яго паклоннікаў. Каб разагнаць натоўп, паліцыя ўжыла слезацечны газ. У горадзе былі чутныя стрэлы, людзі падпальвалі шыны. Цела Хачалу было дастаўлена ў яго родны горад, Амбо, але пратэстоўцы настойвалі на тым, што Хачалу павінен быць пахаваны ў Адыс-Абебе

У сталіцы, горадзе Адыс-Абеба, тым часам былі разрабаны грамадскія будынкі і прыватныя прадпрыемствы.

Асабліва жорсткія сутыкненні адбыліся ў Шашаманэ, дзе загінула да 150 чалавек. У ходзе беспарадкаў пацярпелі гандлёвыя цэнтры, рэстараны, прыватныя дамы і гатэлі. Галоўнымі ахвярамі гвалту сталі амхарцы, гурагі і ямайцы (асабліва растафарыянцы). У Адаме дэманстранты падпалілі мэрыю і спрабавалі захапіць штаб-кватэру рэгіянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Рэакцыя У 9 гадзін раніцы 30 чэрвеня на большай частцы краіны быў адключаны Інтэрнэт. Прэм’ер-міністр Абій Ахмед выказаў спачуванні сям’і Хачалу Хундэсы, а таксама заклікаў да спакою на фоне нарастаючых беспарадкаў.

Па стане на 5 ліпеня паліцыя арыштавала як мінімум чатырох чалавек, падазраваных у забойстве Хачалу. Абій Ахмед выказаў здагадку, што за хваляваннямі можа стаяць Егіпет. Егіпецкі дыпламат у адказ заявіў, што афіцыйны Каір «не мае нічога агульнага з цяперашняй напружанасцю ў Эфіопіі».

Крыніцы

Катэгорыя:Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі Катэгорыя:Пратэсты 2020 года Катэгорыя:Чэрвень 2020 года Катэгорыя:Ліпень 2020 года Катэгорыя:Пагромы