Іосіф «Хасэ» Хале́бас (, ; нар. , , Германія) — колішні грэчаскі футбаліст уругвайскага паходжання, абаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Кар’ера Раннія гады Хасэ з'яўляецца ўраджэнцам нямецкага горада Ашафенбург, ён навучаўся футболу ў школах аматарскіх клубаў Германіі. У 2002 годзе быў прыняты ў акадэмію «Мюнхена-1860», выступаў у асноўным і рэзервовым складах каманды не толькі на пазіцыі левага абаронцы, але і нават на пазіцыі нападніка.

«Алімпіякос» Эвальд Лінен, настаўнік Халебаса, перайшоў разам са сваім выхаванцам у грэчаскі «Алімпіякос» у 2010 годзе пасля разрыву кантракту з «Мюнхенам-1860». За Халебаса грэкі заплацілі паўмільёну еўра плюс 200 тысяч еўра авансу. Ігрок падпісаў кантракт з клубам на тры гады, абавязваючыся атрымліваць штогод не менш за 200 тысяч еўра з надбаўкай у памеры 20%. Дэбют прыйшоўся ў матчы супраць албанскага клуба «Беса» ў Лізе Еўропы, які скончыўся перамогай грэкаў з лікам 5:0.

«Рома» 30 жніўня 2014 года Халебас афіцыйна стаў іграком «Ромы», якая выклала за футбаліста 1 млн еўра і магчымую суму ў 500 тысяч еўра як бонусы. Хасэ падпісаў з камандай кантракт на 3 гады.

Міжнародная кар’ера Атрымаўшы грамадзянства Грэцыі ў 2010 годзе, Халебас стаў кандыдатам у зборную гэтай краіны па футболе. Трэнер Фернанду Сантуш выклікаў іграка на матчы супраць зборных Расіі і Румыніі, і Хасэ дэбютаваў 11 лістапада 2011 года ў матчы супраць зборнай Расіі, які скончыўся з лікам 1:1.

Дасягненні «Алімпіякос»: Чэмпіён Грэцыі: 2011, 2012, 2013, 2014, 2021 Уладальнік Кубка Грэцыі: 2012, 2013

Сям’я Бацька Халебаса з'яўляецца этнічным грэкам, маці — ўругвайка.

Крыніцы

Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Мюнхен-1860» Профіль на сайце fussballdaten.de

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ашафенбургу Катэгорыя:футбалісты Грэцыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Грэцыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Каль Катэгорыя:Ігракі ФК Мюнхен 1860 Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Уотфард Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Альцэнаў