Я́ніс Фетфацы́дыс (; нар. , Драма, Грэцыя) — грэчаскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клуба «Арыс» і нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера Фетфацыдыс дэбютаваў за пірэйскі «Алімпіякос» у грэчаскім чэмпіянаце ў сезоне 2009—2010 гадоў 31 кастрычніка 2009 года ў матчы супраць каманды «Атромітас», які скончыўся перамогай пірэйцаў. 4 лістапада таго ж года Яніс згуляў за «Алімпіякос» і ў Лізе чэмпіёнаў супраць каманды «Стандард» (Льеж), замяніўшы на 39-й хвіліне гульні Лучана Галеці.
У пачатку верасня 2010 года Яніс падоўжыў свой кантракт з клубам да 2015 года з павышэннем заработнай платы і коштам выкупу кантракту ў 12,5 млн еўра«Κλείδωσε» Φετφατζίδη!. Champions Day.
Міжнародная За нацыянальную зборную Грэцыі дэбютаваў у матчы адборачнага раўнду да чэмпіянату Еўропы 2012 года супраць зборнай Латвіі 8 кастрычніка 2010 года, змяніўшы на 82-й хвіліне Сатырыса Нініса.
Дасягненні «Алімпіякос»: Чэмпіён Грэцыі: 2011, 2012, 2013 Уладальнік Кубка Грэцыі: 2012, 2013
«Аль-Аглі»: Чэмпіён Саудаўскай Аравіі: 2016 Уладальнік Кубка караля Саудаўскай Аравіі: 2016 Уладальнік Суперкубка Саудаўскай Аравіі: 2016
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Алімпіякосу»
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Грэцыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Грэцыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй Катэгорыя:Ігракі ФК Джэноа Катэгорыя:Ігракі ФК К’ева Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Аглі Джыда Катэгорыя:Ігракі ФК Арыс Салонікі Катэгорыя:Ігракі ФК Эль-Хаўр Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Сайлія Катэгорыя:Ігракі ФК СПАЛ Катэгорыя:Ігракі ФК АПОЭЛ