Адам Матушчык (, ; нар. , , Польшча) — польскі футбаліст, які выступае за нямецкі клуб «Дурэн» і нацыянальную зборную Польшчы.
Біяграфія Ураджэнец Глівіцаў, у двухгадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у ГерманіюZ FC Koln do kadry Smudy. Przegląd Sportowy і паступіў у школу каманды «Мерцыг», пазней выступаў за «Дылінген». Улетку 2003 года быў прыняты ў акадэмію «Кёльну» і пачаў трэніроўкі ў складзе другой каманды для падрыхтоўкі да сезона 2008—2009 гадоўAdam Matuszczyk. Kicker.de.. У першай палове сезона ён правёў 11 сустрэч, 3 лютага 2009 года атрымаў права гуляць за асноўную камандуEffzeh.: Neuer FC-Profi im Kader: Adam Matuschyk. Дэбютаваў у складзе клуба 27 лютага 2010 года ў матчы супраць клуба «Баер». Першыя галы забіў 10 красавіка 2010 года, аформіўшы дубль у гульні супраць «Гофенгайму»Hoffenheim harmlos — Köln gerettet. Kicker.de.
Нацыянальная зборная Нягледзячы на наяўнасць нямецкага пашпарта, палічыў за лепшае гуляць за зборную Польшчы. Быў выкліканы 19 снежня 2009 года для ўдзелу ў таварыскім турніры ў ТайландзеSmuda beschenkt Kölner vor Weihnachten. reviersport.de, аднак клуб забараніў яму адпраўляцца ў зборнуюSmuda: Niech się wykażą!. Pilka Nozna. 4 мая 2010 года быў выкліканы для правядзення некалькіх таварыскіх сустрэч і 29 мая 2010 года дэбютаваў у матчы супраць зборнай Фінляндыі.
Крыніцы
Спасылкі Профіль на weltfussball.de Профіль на fussballdaten.de
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глівіцах Катэгорыя:футбалісты Польшчы Катэгорыя:футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Кёльн Катэгорыя:Ігракі ФК Фартуна Дзюсельдорф Катэгорыя:Ігракі ФК Айнтрахт Браўншвайг Катэгорыя:Ігракі ФК Заглэмбе Любін Катэгорыя:Ігракі ФК Юрдынген 05 Катэгорыя:Ігракі ФК Дурэн