Дам’е́н Перкі́ (; нар. , Труа, Францыя) — колішні польскі футбаліст французскага паходжання, абаронца. Гуляў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы.

Кар’ера Клубная Перкі з'яўляецца выхаванцам клуба «Труа». Ён гуляў у Лізе 2 за «Труа» на працягу 2 гадоў, дзе быў адным з найлепшых абаронцаў лігі. У 2005 годзе Дам’ен падпісаў кантракт з клубам Лігі 1 «Сент-Эт’енам» як вольны агент. Праз два гады, не замацаваўшыся ў складзе Перкі быў аддадзены ў арэнду «Сашо». Пасля некаторых непрыемнасцей ён знайшоў сваю форму і пачаў рэгулярна гуляць у асноўным складзе. У 2008 годзе «Сашо» выкупіў яго кантракт.

Міжнародная Гуляў за моладзевую зборную Францыі, аднак у снежні 2008 года Перкі заявіў, што да яго праяўляе цікавасць зборная Польшчы«Damien Perquis zagra dla Polski». Wirtualna Polska . У студзені 2011 года паведамлялася, што Дам’ен падаў паперы на атрыманне грамадзянства«Damien Perquis closer to Poland NT». Polish Football Online. Аднак яго сям’я страціла некаторыя неабходныя дакументы, і таму галоўны трэнер польскай зборнай Францішак Смуда папрасіў прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага пасадзейнічаць у атрыманні польскага пашпарта«Prezydent zajęty, więc trwa ukrywanie Damiena Perquisa» . Interia.pl. У верасні 2011 года Перкі атрымаў польскае грамадзянства«Reprezentacja. Damien Perquis ma polskie obywatelstwo». Gazeta Wyborcza.

Дам’ен дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы супраць зборнай Германіі 6 верасня 2011 года. Гульня скончылася ў нічыю 2:2.

Асабістае жыццё Дам’ен мае польскае паходжанне праз сваю бабулю«Damien Perquis już w Warszawie». Rzeczpospolita., якая з’ехала ў Францыю з цэнтральнай Польшчы.

Сям’я Жанаты і мае двух дзяцей.

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на сайце transfermarkt.co.uk Профіль на сайце lequipe.fr

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Труа Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Труа Катэгорыя:Ігракі ФК Сент-Эцьен Катэгорыя:Ігракі ФК Сашо Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Бетыс Катэгорыя:Ігракі ФК Таронта Катэгорыя:Ігракі ФК Нотынгем Форэст Катэгорыя:Ігракі ФК Газэлек Аяча