О́йген Паля́нскі (), народжаны Багуслаў Эўгеніюш Палянскі (; ) — былы польскі футбаліст, паўабаронца. У 2011—2014 гадах выступаў за нацыянальную зборную Польшчы. Акрамя польскага мае і нямецкае грамадзянства.
Біяграфія Нарадзіўся 17 сакавіка 1986 года ў Сасноўцы (Польшча).
У трохгадовым узросце з бацькамі пераехаў у нямецкі горад Фірзен непадалёк ад мяжы з Нідэрландамі, дзе пачаў займацца футболам. Выступаў за аматарскі клуб «Канкордыя» з Фірзена, а ў 1994 годзе быў прыняты ў акадэмію мёнхенгладбахскай «Барусіі». Пасля 10 гадоў навучання дэбютаваў у асноўным складзе пад кіраўніцтвам Дзіка Адвакаата: 12 лютага 2005 года ў матчы Бундэслігі супраць «Вердэра» ён выйшаў на замену на 81-й хвіліне замест Пера Клюге. Гэта быў, дарэчы, яго адзіны матч у сезоне 2004—2005 гадоў, а ў сезоне 2005—2006 гадоў Ойген згуляў ужо 21 гульню. 19 лістапада 2005 года ён забіў першы гол у Бундэслізе ў браму леверкузенскага «Баера», што прынесла камандзе нічыю 1:1. У 2006 годзе клуб заняў 10-е месца, а праз год і зусім прымудрыўся вылецець у Другую Бундэслігу. У сезоне 2007—2008 гадоў Палянскі згуляў 9 матчаў, а затым пакінуў клуб.
Новай камандай у яго кар’еры стаў іспанскі «Хетафэ», у які яго запрасіў Віктар Муньяс. Палянскі перайшоў у іспанскую каманду і дэбютаваў у Ла Лізе 28 сакавіка 2008 года ў матчы супраць «Атлетык Більбаа», які «Хетафэ» перамог з лікам 1:0. Улетку на правах арэнды Ойген адправіўся ў «Майнц 05», а пасля сезона 2009—2010 гадоў і зусім падпісаў афіцыйны кантракт з клубам на 4 гадыPolanski erhält Vertrag in Mainz bis 2014.
Нацыянальная зборная У 2001—2005 гадах Палянскі выступаў за розныя зборныя Германіі, а ў 2005—2008 гадах ён выступаў за зборную да 21 года і быў ейным капітанам. Аднак з 2011 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Польшчы.
Асабістае жыццё Багуслаў Яўген Палянскі вымушаны быў змяніць сваё імя пры атрыманні нямецкага пашпарта, паколькі таго патрабавала нямецкае заканадаўства, гэта значыць нямецкага аналага славянскаму імя Багуслаў не існуе, таму цяпер яго імя — Ойген ПалянскіPolanski: Zrobię wszystko, żeby kibice byli ze mnie dumni. przegladsportowy.pl. У ліпені 2011 года ён атрымаў польскі пашпарт, які дазволіў яму гуляць за зборную Польшчы, але не памяняў імя і нават захаваў нямецкае грамадзянства.
Асабіста сябе лічыць больш па менталітэце немцам, чым палякамEugen Polanski: chyba bardziej czuję się Niemcem niż Polakiem. Сям’я: жонка Караліна, дзеці Тыма (2003) і Лука (4 лістапада 2008)Polanski will der neue Schuster werden. bild.de. З 2009 года жыве ў Бінгене-на-РайнеIrgendwann bin ich wieder bei Borussia. bild.de. Валодае нямецкай, польскай і іспанскай мовамі.
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на fussballdaten.de Профіль на transfermarkt.de
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Германіі Катэгорыя:футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах Катэгорыя:Ігракі ФК Хетафэ Катэгорыя:Ігракі ФК Майнц 05 Катэгорыя:Ігракі ФК Гофенгайм