«Парыж» () — французскі футбольны клуб з горада Парыжа. Заснаваны ў 1969 годзе. Свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Шарлеці, які размяшчаецца ў 13-й акрузе Парыжу. З 2024 года найбольшай долю акцый валодае сям’я Арно, маючы на сёння 52,4 % акцый. Аўстрыйскаму кангламерату Red Bull належыць 10,6 % акцый.
Гісторыя У спробе аднавіць прафесійны футбол у сталіцы 1 жніўня 1969 года быў закладзены футбольны клуб «Парыж». На мэце была пастаўлена задача на выступы каманды ў першым дывізіёне ўжо ў хуткім часе. Прапановы аб’яднання з «Седанам» былі адхілены, таму «Парыжу» давялося далучыцца да другога дывізіёна. У хуткім часе каманда здолела аб’яднацца з «Пары Сен-Жэрмен», які на той час быў прадстаўніком Парыжу ў Лізе 1. Цяперашні футбольны клуб «Парыж» паўстаў у 1972 годзе, калі клуб аддзяліўся ад «Пары Сен-Жэрмену», бо сталічны мер адмовіўся падтрымаць непарыжскі клуб. Справа ў тым, што першапачаткова клуб размяшчаўся ў грамадзе Сен-Жэрмен-ан-Ле. У выніку «Парыж» і «Пары Сен-Жэрмен» сталі асобнымі футбольнымі клубамі.
У пачатку сезона 1972—1973 гадоў «Парыж» гуляў у першым дывізіёне, прымаючы гасцей на стадыёне Парк дэ Прэнс. Праз два сезоны клуб вылецеў у другі дывізіён, што супала з выхадам «Пары Сен-Жэрмен» у найвышэйшы дывізіён і пераездам гэтай каманды на Парк дэ Прэнс. Пасля чатырох гадоў у другім дывізіёне «Парыж» вярнуўся ў элітны дывізіён у сезоне 1978—1979 гадоў. Тым не менш, сезон быў цяжкім і прывёў да таго, што клуб выбыў у дывізіён ніжэй адразу па вяртанні.
У 1983 годзе футбольны клуб «Парыж», якім тады валодаў прамысловец Жан-Люк Лягардэр, аб’яднаўся з клубам «Расінг». У той час як «Расінг» заставаўся ў першым дывізіёне, такая частка структуры, якая працягвала быць «Парыжам» трапіла ў чацвёрты дывізіён. Праз абмежаваныя рэсурсы парыжская каманда апынулася ў пятым дывізіёне, але хутка вярнулася ў чацвёрты дывізіён у 1988 годзе. У наступным сезоне парыжане здабылі месца ў трэцім дывізіёне, дзе заставаліся ажно 12 гадоў. У 2000 годзе клуб апусціўся ў аматарскі чэмпіянат Францыі. У ліпені 2020 года ў каманды з’явіўся новы стратэгічны эканамічны партнёр, якім стала кіраўніцтва каралеўства Бахрэйна. Дамова была завершана капітальнымі ўкладаннямі дзеля паляпшэння фінансавага стану клуба, што дало каралеўству 20 % акцый. У дадатак да гэтых інвестыцый, Бахрэйн стаў галоўным спонсарам клуба.
Рада Парыжу мусіла прагаласаваць за аднаўленне штогадовай субвенцыі, якую горад звычайна вылучае парыжскаму клубу, але некалькі некамерцыйных арганізацый, якія базуюцца ў Парыжы, заклікалі гарадскія ўлады звярнуць увагу на парушэнні правоў чалавека і смяротным пакаранні ў Бахрэйне. Парыжская рада абвінаваціла каралеўства ў адцягненні грамадскай увагі ад злоўжыванняў з дапамогай такога папулярнага віду спорту, як футбол. Рада заклікала вызваліць усіх затрыманых, асуджаных Бахрэйнам на падставе прызнанняў, атрыманых з дапамогай катаванняў. У кастрычніку 2024 года паведамлялася, што сям’я Арно набудзе ў мажарытарны пакет акцый, у той час як мінарытарным пакетам завалодае канцэрн Red Bull GmbH«Le Paris FC bientôt racheté par la famille Arnault et le groupe Red Bull». Le Monde..
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт