Кацярына Дубовік (нар. , ) — беларуская мастачка і ілюстратарка.

Біяграфія

У 2007 годзе абараніла дыплом у Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў па спецыяльнасці «Дызайн». У тым жа годзе паступіла на мастацкае аддзяленне ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У 2012 годзе абараніла дыпломную працу пад кіраўніцтвам прафесара Валерыя Славука, аформіўшы «Шахматную навелу» Стэфана Цвейга.

Творчасць

Працуе ў розных тэхніках: афорт, тэмпера і маркеры на паперы, трафарэт і туш, тэмпера і гуаш і інш. Сярод аформленых кніг — «Пітэр Пэн» Джэймса Мэцью Бары, «Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала, «Чараўнік Краіны Оз» Лаймэна Фрэнка Баўма, «Чаму Меша не мае хаты» і «Як Меша знайшоў хвост» Надзеі Ясмінскай, беларуская народная казка «Як Васіль змея перамог», «Снежны чалавек у Мінску», «Skattjakten i Mundu Onak», «Toomi och den lilla plangneten» і «Прынцэса і Пінгвін» шведскай пісьменніцы Эвы Суса.

Прызнанне

Найлепшы ілюстратар 2015 года ў намінацыі «Майстэрства» ў нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» за афармленне «Шахматнай навелы» Штэфана Цвейга. Лаўрэатка Прэміі Цёткі 2016 года за найлепшае афармленне беларускай кнігі для дзяцей і падлеткаў («Сем ружаў» Надзеі Ясмінскай). Уладальніца Гран-пры 7-га фестывалю беларускамоўнай рэкламы і дызайну «aDNaK!» у намінацыі «Графічны і камунікацыйны дызайн» за афармленне кнігі казак Вільгельма Гаўфа (2016). У верасні 2016 года перамагла ў конкурсе афармлення казкі шведскай дзіцячай пісьменніцы Эвы Суса «Снежны чалавек у Мінску» ў перакладзе на беларускую мову Дзмітрыя Плакса. Фіналіст міжнароднага конкурсу маладых ілюстратараў «The Golden Pinwheel Young Illustrators Competition» (2017, Кітай), за ілюстрацыі да кнігі Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Лаўрэатка прэміі Цёткі 2018 года за найлепшае афармленне Чаму «Меша не мае хаты» Надзеі Ясмінскай. Пераможца міжнароднага конкурсу кніжкі-карцінкі «The 2nd Little Hakka International Picture Book Award 2018» (Кітай) за афармленне «Чаму Меша не мае хаты» Надзеі Ясмінскай. Фіналіст міжнароднага конкурсу ілюстрацыі «NAMI Concours 2019» за ілюстрацыі да кнігі «Пітэр Пэн» Джэймса Бары. Лаўрэатка міжнароднага конкурса «Образ книги» (2021, Расія) у катэгорыі «Лепшыя ілюстрацыі да твораў для дзяцей і юнацтва» за ілюстрацыі да кнігі «Как кузнец Паарво паровоз подковал» Сакарыяса Тапеліуса. Намінантка на Прэмію імя Астрыд Ліндгрэн (ALMA — Astrid Lindgren Memorial Award) у 2025 годзе.

Выставы

Удзельніца міжнароднай выставы біенале ілюстрацый у Браціславе («Biennial of illustrations in Bratislava») ў 2017 і 2019 гадах. Персанальная выстава кніжнай графікі Кацярыны Дубовік з назвай «Я правяду цябе да ўзлеску…» у Вільнюсе ў 2024 годзе.

Крыніцы

Спасылкі Кацярына Дубовік: «Наш боль — гэта вельмі моцны клей» Ілюстратарка Кацярына Дубовік: «Я проста люблю сваю працу» «Беларускіх кніжных ілюстратараў цэняць ва ўсім свеце. Акрамя Беларусі». Хто робіць найлепшыя кніжныя ілюстрацыі

Катэгорыя:Мастачкі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі