Астравы Анжу — цэнтральныя, самыя вялікія астравы ў архіпелагу Новасібірскія астравы ў моры Лапцевых і Усходне-Сібірскім моры. Уключаюць астравы: Кацельны, Зямля Бунге, Фадзееўскі, Новая Сібір і Бялькоўскі. Агульная плошча каля 29 тыс. км². У рэльефе пераважаюць нізінныя акумулятыўныя раўніны, занятыя арктычнымі тундрамі. Названы імем рускага палярнага даследчыка П. Ф. Анжу.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Новасібірскія астравы