Ісідар Маркавіч Аненскі (; ) — расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1971).

Біяграфія Скончыў Інстытут тэатральнага мастацтва (1934), Усесаюзны інстытут кінематаграфіі ў Маскве (1936). Сярод фільмаў: экранізацыі твораў А. Чэхава «Мядзведзь» (1938), «Чалавек у футарале» (1939; абодва на кінастудыі «Беларусьфільм»), «Ганна на шыі» (1954), а таксама «Пяты акіян» (1940), «Княжна Мэры» (1955), «Таленты і паклоннікі» (1973) і інш.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кінарэжысёры Расіі