Пётр Фёдаравіч Анжу (; ) — даследчык Арктыкі, адмірал рускага флоту.

Біяграфія У 1821—23 гады з памочнікамі апісаў паўночныя берагі і астравы паміж рэкамі Алянёк і Індыгірка, склаў карту Новасібірскіх астравоў. У 1825—26 гады ўдзельнічаў у апісанні паўночна-ўсходняга берага Каспійскага мора і заходняга берага Аральскага мора. У 1827 годзе вызначыўся ў Наварынскай бітве руска-англа-французскага флоту з турэцка-егіпецкім флотам на лінейным караблі «Гангут». Займаў камандныя пасады ў марскім ведамстве.

Ушанаванне памяці У яго гонар атрымалі назву астравы Анжу.

Крыніцы

Літаратура