Справаздача аб змене капіталу — гэта дакумент, які адлюстроўвае інфармацыю аб змене ўласнага капіталу за справаздачны, а таксама за год, што папярэднічае справаздачнаму.
Змест У справаздачы аб змяненні капіталу прыводзяцца звесткі аб змене ўласнага капіталу як у цэлым, так і ў разрэзе кожнага ягонага складніка, адлюстроўваюцца прычыны змен уласнага капіталу, згрупаваныя па радках справаздачы.
Справаздача аб змене капіталу адлюстроўвае стан і рух крыніц уласных сродкаў: астаткі на пачатак года, налічана за справаздачны год, пералічана за справаздачны год, астаткі на канец года па рахункахСокольчик, Т. П. Бухгалтерский учёт и аудит : пособие. — Мн.: Акад.упр. при Президенте Респ. Беларусь, 2009. — ISBN 978–985–457–898–9.:
статутны фонд, рэзервовы фонд, неразмеркаваны прыбытак, рэзервы будучых выдаткаў, мэтавае фінансаванне.
У Беларусі Форма і парадак складання справаздачы аб змене ўласнага капіталу ў Рэспубліцы Беларусі зацверджана Пастановай міністэрства фінансаў 12 снежня 2016 г. № 104 "Аб складанні індывідуальнай бухгалтарскай справаздачнасці"Министерства финансов Республики Беларусь. Постановление № 104 "О составлении индивидуальной бухгалтерской отчетности" (руск.) (12 декабря 2016 г.)..
Крыніцы
Катэгорыя:Бухгалтарскі ўлік Катэгорыя:Фінансы