«Бахчысарайскі фантан» — другая паўднёвая байранічная паэма Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаная ім у 1821—1823 гадах (час паўднёвай ссылкі) пад уплывам ад наведвання Бахчысарайскага палаца крымскіх ханаў.

Гісторыя стварэння Пушкін з сям'ёй генерала Раеўскага наведаў Ханскі палац у Бахчысараі 7 верасня 1820 года. У яго лісце да Дэльвіга ёсць наступнае апісанне:

Паэма была пачата ўвесну 1821 года. У лісце брату Пушкін пісаў пра непажаданасць публікацыі паэмы з той прычыны, што «многія месцы адносяцца да адной жанчыны, у якую я быў вельмі доўга і вельмі па-дурному закаханы». Асоба гэтай дамы цягам доўгага часу застаецца адным з нявырашаных пытанняў пушкіністыкі (т. зв. утоенае каханне Пушкіна) // Пушкин: Исследования и материалы / АН СССР. Ин-т рус. лит. (Пушкин. Дом). — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1960. — Т. 3. — С. 49—100..

Беларускі пераклад Паэма перакладзена на беларускую мову Міколам Хведаровічам (1937).

Крыніцы

Спасылкі Беларускі пераклад Міколы Хведаровіча

Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Паэмы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Творы 1823 года