Хоцімскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Хоцімскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Хоцімска ў будынку на пл. Леніна, 2.

Структура Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Сектар культуры; Сектар ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел па адукацыі; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел эканомікі; Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел унутраных спраў; Фінансавы аддзел.

Старшыні З 28 сакавіка 2023 года — Геворг Гарнікавіч Мелканян.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Хоцімска Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Хоцімскі раён