YCT529 — першы ў свеце негарманальны мужчынскі кантрацэптыў, распрацаваны кампаніяй YourChoice Therapeutics. Прэпарат дзейнічае як селектыўны антаганіст рэцэптара рэтыноевай кіслаты (RAR-α), удзельнічаючага ў перадачы сігнала вітаміна А ў мужчынскім арганізме і адказным за сперматагенэз. Блакіруючы RAR-α, YCT529 прыводзіць да часовага бясплоддзя. То бок YCT529 перашкаджае развіццю сперматазоідаў, не ўплываючы на іншыя фізіялагічныя працэсы, якія рэгулююцца вітамінам А.YCT-529 уяўляе сабой значны зрух у параўнанні з большасцю папярэдніх стратэгій мужчынскай кантрацэпцыі, якія ў значнай ступені абапіраліся на гарманальнае падаўленне сперматагенэзу з дапамогай тэстастэрону або камбінацый гармонаў, якія былі звязаны з непрыемнымі пабочнымі эфектамі (змены настрою, эрэктыльная дысфункцыя, страта мышачнай масы і інш). Распрацоўка YCT529 быў распрацаваны хімікам-медыкам Гундай Георг (Gunda Georg) з Універсітэта Мінесоты. Праект атрымаў фінансаванне ад Нацыянальныга інстытутаў здароўя ЗША. У 2022 годзе YourChoice Therapeutics атрымала інвестыцыі ў памеры 15 мільёнаў долараў для распрацоўкі негарманальных кантрацэптыўных сродкаў.
Даклінічныя даследаванні У даклінічных выпрабаваннях з удзелам самцоў мышэй YCT529 прадэманстраваў 99% эфектыўнасць у прадухіленні цяжарнасці, бясплоддзе назіралася пасля 4 тыдняў выкарыстання . Кантрацэптыўны эфект быў цалкам зваротным, фертыльнасць аднаўлялася на працягу чатырох-шасці тыдняў пасля спынення прыёму прэпарата. Падчас гэтых даследаванняў не назіралася ніякіх істотных пабочных эфектаў. Аналагічныя вынікі былі зафіксаваны ў выпрабаваннях на прыматах, дзе колькасць сперматазоідаў значна знізілася ужо пасля двух тыдняў прыёму прэпарата, а нармальная фертыльнасць даволі хутка аднаўлялася пасля зупынення прыему прэпарата.
Клінічныя выпрабаванні Клінічнае выпрабаванне фазы 1 пачалося ў снежні 2023 года ў Вялікабрытаніі кампаніяй Quotient Sciences. Мэтай даследавання была ацэнка бяспекі, пераноснасці, фармакакінетыкі і фармакадынамікі аднаразовых пераральных доз YCT529 у 16 здаровых мужчын-добраахвотнікаў. Папярэднія вынікі паказалі, што прэпарат добра пераносіцца без сур'ёзных пабочных эфектаў. Пасля завяршэння выпрабаванняў фазы 1, не гледзячы на тое, што вынікі не апублікаваны, пачаліся выпрабаванні фазы 2. Яны праводзяцца ў Новай Зеландыі з удзелам мужчын-валанцёраў, якія чакаюць вазэктоміі або не жадаюць мець дзяцей.
Зноскі
Катэгорыя:Кантрацэпцыя Катэгорыя:Нараджальнасць