Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі — бібліятэка вышэйшай навучальнай установы ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці Беларусі, размешчаная ў гістарычным будынку па адрасе вул. Паркавая, 1, заснаваная ў 1840 годзе.

Гісторыя Бібліятэка з'явілася ў 1840 годзе адначасова з адкрыццём у Горках земляробчай школы, якая ў 1848 годзе стала земляробчым інстытутам. Па даце заснавання лічыцца другой сельскагаспадарчай бібліятэкай у Расійскай імперыі і першай на тэрыторыі Беларусі.

У 1863 годзе за ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863 года інстытут з Горак быў перанесены ў Пецярбург, куды таксама было адпраўлена абсталяванне і частка бібліятэкі — каля 3 000 тамоў. Астатнія кнігі сталі фондам бібліятэкі Горацкіх сярэдніх сельскагаспадарчых устаноў.

У 1919 годзе ВНУ ў Горках была адноўлена пад назвай Горацкі сельскагаспадарчы інстытут. Пры ім аднавілася бібліятэка, у якую ўдалося вярнуць 1 200 тамоў, вывезеных у Пецярбург пасля 1863 года.

З пачатку 1920 года загадчыкам бібліятэкі стаў Дзям'ян Раманавіч Новікаў, які нязменна займаў гэту пасаду да 17 лістапада 1975 года.

З 1925 года бібліятэка размясцілася ў будынку зачыненай Свята-Мікалаеўскай царквы, а чытальная зала — у галоўным корпусе акадэміі. У пачатку 1930-х гадоў па праекце архітэктара Георгія Лаўрова будынак быў рэканструяваны: яго зрабілі двухпавярховым, прыбудавалі кнігасховішча на 400 тысяч тамоў, службовыя памяшканні і чытальныя залы на 550 месцаў. У такім выглядзе будынак захаваўся да нашага часу.

Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны фонд бібліятэкі складаў болей за 600 тысяч тамоў. Значную частку фонду нацысты вывезлі ў Германію, частку спалілі, будынак быў узарваны і разбураны.

У апошнія гады вайны і ў першыя паваенныя гады, дзякуючы намаганням дырэктара бібліятэкі Дзям'яна Новікава, частку вывезенага фонду бібліятэкі ўдалося вярнуць у Горкі.

Пасля вайны ўвесь фонд бібліятэкі размяшчаўся ў пяці пакоях студэнцкага інтэрната, там жа знаходзілася невялікая чытальная зала. Завалы на месцы разбуранага будынка бібліятэкі расчышчалі студэнты, першыя кніжныя паліцы і шафы за свае грошы купіў Дзям'ян Новікаў. Яны захаваліся ў бібліятэцы да нашага часу.

Вялікую дапамогу ў далейшай камплектацыі фонду аказала навуковая бібліятэка Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі, Дзяржлітфонду, а таксама прыватныя калекцыі — напрыклад, у 1950 годзе сям'я акадэміка Д. І. Пранішнікава перадала акадэмічнай бібліятэцы ягоную асабістую бібліятэку з кнігамі на розных мовахБиблиотека академии за 175 лет: традиции и современность [Текст] / Кухарева Л.И. // Вестник БГСХА : науч.-метод. журн. - 2015. - Юбилейный выпуск к 175-летию БГСХА. - С. 103-104.

Дзякуючы намаганням калектыву бібліятэкі пад кіраўніцтвам Новікава, да 1966 года ейны фонд зноў склаў больш за 600 тысяч кніг, а ў 1973 годзе — болей за мільёнС Горками и академией связаны судьбой (события, люди и дела). Заметки краеведа / В. М. Лившиц. – Горки: БГСХА, 2013. – 200 с..

У чэрвені 2010 года ў Беларусь з Германіі вярнулася 500 кніг і часопісаў, выдадзеных у канцы ХIХ — пачатку ХХ ст. на лацінскай, нямецкай, французскай, рускай, беларускай і ўкраінскай мовах. Частка з якіх належала бібліятэцы горацкай акадэміі і была вывезена падчас вайны. Гэтыя каштоўнасці вярнуў Батанічны сад і Батанічны музей Берлін-Далем Свабоднага ўніверсітэта Берліна.

Сучасны стан Бібліятэка БДСГА лічыцца адной з найбуйнейшых бібліятэк ВНУ Беларусі з фондам у болей чым 1,2 млн асобнікаў. У працы выкарыстоўваецца сістэма аўтаматызацыі бібліятэк ІРБІС–64. Электронны каталог бібліятэкі даступны па адрасе: http://library.baa.by, у ім болей за 100 тыс. запісаў. Інстытуцыйны рэпазіторый знаходзіцца па адрасе: elib.baa.by, у ім болей за 1 000 поўных тэкстаў. Бібліятэка валодае ўнікальным фондам рэдкі і каштоўных выданняў у аб'ёме 19 782 асобнікаўИстория библиотеки им. Д. Р. Новикова Белорусской государственной сельскохозяйственной академии, ее роль и значение в сохранении историко-культурной памяти / Г. Е. Медведева // Библиотеки и музеи в современной образовательной и социокультурной среде: сохранение традиций и перспективы развития : материалы междунар. науч.-практ. конф., посвящ. 75- летию фак. информ.-док. коммуникаций Белорус. гос. ун-та культуры и искусств, Минск, 24–26 сент. 2019 г. : в 2 ч. / Белорус. гос. ун-т культуры и искусств ; науч. ред. В. Р. Языкович. – Минск, 2019. – Ч. 2. – С. 78–81..

Будынак

Будынак бібліятэкі размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Перабудаваны са Свята-Мікалаеўскай царквы ў 1930-я гады ў стылі канструктывізму. Цяпер уяўляе сабой двухпавярховы мураваны будынак складанай у плане формы. Плоскія сцены фасадаў члянёныя высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў868.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл..

Крыніцы

Катэгорыя:Гісторыя Горак Катэгорыя:Славутасці Горак Катэгорыя:Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія Катэгорыя:Бібліятэкі паводле алфавіта