Сінагога ў Бабруйску па вуліцы Сацыялістычная, 34 — адна з некалькіх дзясяткаў сінагог, якія дзейнічалі ў горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці Беларусі. Не дзейнічае, але будынак захаваўся да нашага часу.
Гісторыя Сінагога была пабудавана ў 1901 годзе. Савецкія ўлады адабралі яе ў вернікаў. У будынку размясцілі гарадскі клуб фізічнай культуры і спорту. Зараз там працуе школа айкідо.
Гэта сінагога месціцца побач з дзейнай Бабруйскай сінагогай.
Крыніцы
Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Сінагогі Беларусі Катэгорыя:Бабруйск Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Бабруйска