«Руса́лка» — няскончаная п'еса Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, якую ён пачаў у 1829 годзе і пакінуў без назвы. Упершыню апублікавана Васілём Жукоўскім ужо пасля смерці паэта ў часопісе «Современник» у 1837 годзеПушкин, А. С. Собрание сочинений в 10 тт., Т.4, Примечания. — С.583-585
Крытыка С. М. Бондзі адносіць драму «Русалка» да пушкінскіх «маленькіх трагедый», ён аргументуе гэта так: «…тая ж паглыбленасць псіхалогіі, гэтак жа ўзяты ў аснову „сусветны вобраз“ русалкі, на тых жа функцыях уведзены фантастычны элемент, тыя ж песні, якія перапыняюць дзеянне і эмацыйна ўзбагачаюць яго (у „Русалцы“ асабліва шмат песень!), тая ж вытанчаная пры ўсім лаканізме распрацоўка асобных момантаў (сцэна развітання князя з дачкой млынара, сустрэча са звар'яцелым млынаром), тыя ж, нарэшце, памеры „Маленькай трагедыі“ ў напісанай частцы амаль скончанай драмы…».
Міфалогію твора С. М. Бондзі называе «арганічнай сферай таго, што адбываецца. Яна дазваляе паказаць незаўважныя для простага вока, але вельмі трывалыя сувязі з'яў, дазваяле ўбачыць заканамернасці жыцця, на якія чалавек не можа ўплываць, але, прыняўшы якія, ён можа ўліцца ў стыхію і жыцця, і кахання. Ашчаднае і ўважлівае стаўленне да свету міфалогіі, які Пушкін добра ведаў, ствараюць у драме карціну дзіўнай праўдзівасці і гарманічнасці»Бонди, С. М. Драматургия Пушкина // Бонди, С. М. О Пушкине: Статьи и исследования. М.: Художественная литература, 1978. С. 169—241..
Н. Я. Бяркоўскі заўважае, што фантастычны свет у Пушкіна «узрывае не рэчаіснасць наогул, як гэта бывае ў фальклоры, але сацыяльную гістарычную абмежаванасць рэчаіснасці»Берковский, Н. Я. О «Повестях Белкина» (Пушкин 30-х годов и вопросы народности и реализма) // О русском реализме XIX века и вопросах народности литературы: сб. статей. М. — Л.: ГИХЛ, 1960. С. 94-207.
Крыніцы
Катэгорыя:П'есы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Творы 1829 года