«Мале́нькія траге́дыі» — цыкл кароткіх драматычных п'ес для чытання Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаны ім у 1830—1832 гадах у Болдзіне. Ён складаецца з чатырох твораў: «Скупы рыцар», «Моцарт і Сальеры», «Каменны госць» і «Баль у часе чумы».
Ганна Ахматава пісала, што «мабыць, у ніводным са стварэнняў сусветнай паэзіі грозныя пытанні маралі не пастаўлены так рэзка, як у „Маленькіх трагедыях“ Пушкіна».
Гісторыя задумы і стварэння Загаловак «Маленькія трагедыі» быў абраны выдаўцамі з мноства прадстаўленых аўтарам варыянтаў. На чарнавіку вокладкі прысутнічаюць загалоўкі «Драматычныя нарысы», «Драматычныя вывучэнні» і «Вопыты драматычных вывучэнняў». Упершыню ў пушкінскіх чарнавіках спіс сюжэтаў, сярод якіх пазнаюцца будучыя «Маленькія трагедыі», з'явіўся ў 1826 годзе: «Скупы. Ромул і Рэм. Моцарт і Сальеры. Д. Жуан. Ісус. Беральд Савойскі. Павел I. Закаханы чорт. Дзімітрый і Марына. Курбскі». Пералік з дзесяці сюжэтаў знаходзіцца на зваротным баку аркуша з дзённікавымі запісамі 1826 года пра смяротнае пакаранне дзекабрыстаў, смерць Амаліі Рызніч і аўтографам элегіі «Под небом голубым страны своей родной», напісанай на яе смерцьУстюжанин, Д. Л. Маленькие трагедии А. С. Пушкина. — М.: Художественная литература, 1974. — 97 с. — (Массовая историко-литературная библиотека). — 100 000 экз. — C. 1.Благой, Д. Д. 8. Бездна души (Маленькие трагедии) // Творческий путь Пушкина (1826—1830). — М.: Советский писатель, 1967. — 723 с. — С. 563—564.. Калі гэтае суседства не выпадковае, неўзабаве пасля заканчэння «Барыса Гадунова» Пушкін запланаваў шэраг драматычных праектаў, сюжэты якіх узяты з гісторыі самых розных краін і эпох, героямі якіх павінны стаць моцныя, «дэманічныя» асобы на фоне гістарычных катаклізмаў. Адбор тэм для «драматычных вывучэнняў» кажа пра тое, што Пушкіна цікавіць ужо не столькі рамантычнае жывапісанне жарсці, узведзенай у абсалют, колькі яе аналіз, пастаноўка пэўнага кшталту літаратурнага эксперымента.
Існаванне ўжо тады задум і, магчыма, нават чарнавых накідаў «Маленькіх трагедый» пацвярджае і дзённікавы запіс Пагодзіна, зроблены 11 верасня 1826 года: «Барыс Гадуноў — цуд! У яго ёсць яшчэ Самазванец, Моцарт і Сальеры»Устюжанин, Д. Л. Маленькие трагедии А. С. Пушкина. — М.: Художественная литература, 1974. — 97 с. — (Массовая историко-литературная библиотека). — 100 000 экз. — C. 5.. Зрэшты, ніякіх чарнавікоў ці накідаў гэтых п'ес не захавалася. Другі раз пералік будучых «Маленькіх трагедый» з'явіўся ў паперах паэта не раней за канец 1829 года і складаўся з трох найменняў: «Скуп<ы> [<з англ.>]. Моц. і Саль.<еры>. З ня<мецкай>. Баль чумы. З анг<лійскай>». Трэці пералік датуецца 1830 годам, у ім пяць найменняў: «I. Акт<авы>. II. Скупы. III. Сальеры. IV. Д. Гуан. V. Plaque (чума)». Пушкіназнаўцы адзначаюць, што сюжэты будучых «Маленькіх трагедый» ва ўсіх пераліках ідуць у нязменным парадкуГаркави, А. «Маленькие трагедии» Пушкина как драматургический цикл: композиция в связи с жанром и художественным методом // Балтийский филологический курьер. — 2003. — № 3. — С. 183—192..
Мяркуючы па дзённікавых запісах паэта ўвесь цыкл быў напісаны ў 1830 годзе, у перыяд знакамітай Болдзінскай восені, крыху больш за два тыдні: 20 кастрычніка завершана праца над «Завеяй», апошняй з «Аповесцей Белкіна». 23 кастрычніка перапісаны начыста «Скупы рыцар». 26 кастрычніка скончаны «Моцарт і Сальеры». 1 лістапада пісалася «Гісторыя сяла Гарухіна». 4 лістапада скончаны «Каменны госць». 6 лістапада — «Баль у часе чумы»Благой, Д. Д. 8. Бездна души (Маленькие трагедии) // Творческий путь Пушкина (1826—1830). — М.: Советский писатель, 1967. — 723 с. — С. 562—563.Устюжанин, Д. Л. Маленькие трагедии А. С. Пушкина. — М.: Художественная литература, 1974. — 97 с. — (Массовая историко-литературная библиотека). — 100 000 экз. — C. 14—15..
Вядомы пушкіназнаўца Д. Д. Благой так тлумачыў настолькі імклівую працуГаркави, А. «Маленькие трагедии» Пушкина как драматургический цикл: композиция в связи с жанром и художественным методом // Балтийский филологический курьер. — 2003. — № 3. — С. 183—192.: «Магчымасць такой сапраўды цудадзейнай імклівасці тлумачыцца ў вядомай ступені тым, што задумы трох першых маленькіх трагедый здаўна ўзніклі і цягам амаль цэлых пяці гадоў выношваліся і выспявалі ў творчай свядомасці паэта».
Не выпадковая і нязменная паслядоўнасць сцэн у чарнавых спісах і ў канчатковай рэдакцыі, многія пушкіназнаўцы адзначаюць пабудову Пушкіным драматургічнага цыкла, дзе прадстаўленыя чалавечыя жарсці выстройваюцца ад пагарджаных і менш каштоўных, і далей да больш каштоўных: прага грошай у «Скупым рыцары» — асалода ад мастацтва ў «Моцарце і Сальеры» — асалода ад кахання ў «Каменным госці» — асалода ад самога жыцця ў «Балі ў часе чумы». Магчыма, што паўсталая пазней за іншыя задума «Балю…» аказалася той канцоўкай цыкла, якую так доўга шукаў паэт, каб надаць яму годную завершанасцьГаркави, А. «Маленькие трагедии» Пушкина как драматургический цикл: композиция в связи с жанром и художественным методом // Балтийский филологический курьер. — 2003. — № 3. — С. 183—192..
Назва цыкла «Маленькія трагедыі» згадваецца ў паперах паэта толькі аднойчы, але яна была падхоплена пераважнай большасцю пушкіністаў. Як сфармуляваў адзін з дырэктараў Пушкінскага дома М. М. СкатаўГаркави, А. «Маленькие трагедии» Пушкина как драматургический цикл: композиция в связи с жанром и художественным методом // Балтийский филологический курьер. — 2003. — № 3. — С. 183—192.: «Пушкін усяго адзін (і тое ў варыянце) раз агаварыўся: „маленькія трагедыі“. Але ўспрымальная свядомасць — чытачоў, выдаўцоў — адхіліла ўсе магчымыя, пушкінскія ж, назвы: „драматычныя сцэны“, „драматычныя нарысы“, „драматычныя вывучэнні“ і г. д. — і абрала: „маленькія трагедыі“. Я ўпэўнены, што тут не было ані адвольнасці, ані выпадковасці».
На канчатковую задуму «Маленькіх трагедый» мяркуючы па ўсім аказала ўплыў захапленне Пушкіна (апрача Шэкспіра і Расіна) творчасцю Бары КарнуолаДовгий, О. Л. Тема возмездия в «Маленьких трагедиях» Пушкина и сочинениях Барри Корнуолла // Новый филологический вестник. — 2010. — Т. 14, № 3. — аўтара кароткіх «Драматычных сцэн», героі якіх — яскравыя асобы (часам на мяжы ці за мяжой паталогіі), якія сутыкаюцца ў непрымірымых канфліктах, што заканчваюцца смерцю аднаго з іх. У «Драматычных сцэнах» Карнуола — мінімум дзейных асоб, часцей за ўсё іх усяго двое, дзеянне п'ес раскрываецца ў асноўным у маналогах, у якіх тлумачацца і рыхтуюцца дзеянні галоўных герояў у кульмінацыйны момант іх рашучага сутыкнення. Да падобнага рашэння прыходзіць і Пушкін у сваім драматычным цыклеУстюжанин, Д. Л. Маленькие трагедии А. С. Пушкина. — М.: Художественная литература, 1974. — 97 с. — (Массовая историко-литературная библиотека). — 100 000 экз. — C. 11—12.. Паміж «Маленькімі трагедыямі» Пушкіна і «Драматычнымі сцэнамі» прасочваюцца шматлікія рэмінісцэнцыіДовгий, О. Л. Тема возмездия в «Маленьких трагедиях» Пушкина и сочинениях Барри Корнуолла // Новый филологический вестник. — 2010. — Т. 14, № 3.. Ступень уплыву Карнуола на Пушкіна, падабенства і адрозненне іх падыходаў да драматургіі была прадметам вывучэння і абмеркавання многіх літаратуразнаўцаў, да прыкладу, Дзмітрый Благой піша, што пры ўсім падабенстве вонкавай формы, трагедыі Пушкіна прыкметна глыбейшыя за «сцэны» Карнуола ў філасофска-псіхалагічным плане, а Д. Л. Усцюжанін звярнуў увагу, што героі Пушкіна, у адрозненне ад персанажаў Карнуола, гэта не «персаніфікаваныя жарсці» — сквапнасць, зайздрасць ды іншыя, якія існуюць па-за часам, але жывыя людзі сваіх гістарычных эпох. Пушкін імкнуўся пазбегнуць спрашчэння і прамалінейнага асуджэння чалавечых заган, але даць «ісціну жарсцей, праўдападабенства адчуванняў у прапанаваных абставінах…», паводле Бондзі — імкнуўся «да раскрыцця не шырыні чалавечай псіхікі, а яе глыбіні». Адначасова, ён пазбягае прамалінейнага падзелу чалавечых жарсцей на «высокія» і «нізкія», і ў гэтым ён лічыў за лепшае следаваць Шэкспіру, чым МальеруБлагой, Д. Д. 8. Бездна души (Маленькие трагедии) // Творческий путь Пушкина (1826—1830). — М.: Советский писатель, 1967. — 723 с. — С. 577—579.Устюжанин, Д. Л. Маленькие трагедии А. С. Пушкина. — М.: Художественная литература, 1974. — 97 с. — (Массовая историко-литературная библиотека). — 100 000 экз. — C. 11—12.Гаркави, А. «Маленькие трагедии» Пушкина как драматургический цикл: композиция в связи с жанром и художественным методом // Балтийский филологический курьер. — 2003. — № 3. — С. 183—192..
У адрозненне ад «Барыса Гадунова», які вылучаецца «адкрытым» сюжэтам і масавымі сцэнамі, «Маленькім трагедыям» уласціва камернасць, прытчавасць, унутраная замкнёнасць сюжэта кожнай з п'ес, у фінале якіх гледача чакае цалкам пэўная развязка сюжэтаУстюжанин, Д. Л. Маленькие трагедии А. С. Пушкина. — М.: Художественная литература, 1974. — 97 с. — (Массовая историко-литературная библиотека). — 100 000 экз. — C. 13—14..
Цыклавае адзінства «Маленькіх трагедый» Кожнаму са складнікаў асобных сцэн «Маленькіх трагедый» прысвечана мноства крытычных артыкулаў і даследаванняў, пачатак традыцыі якіх пакладзены яшчэ сучаснікамі паэта, у прыватнасці — артыкуламі В. Р. Бялінскага. Але не менш важныя працы, якія даследавалі «Маленькія трагедыі» ў якасці адзінага неразрыўнага цыклу. Пушкіназнаўцы ў сваіх працах падкрэсліваюць адзінства сцэн — кампазіцыйнае, жанравае і ідэйна-філасофскаеКашурников Н. А. «Маленькие трагедии» Пушкина. Проблема циклового единства (основные направления и итоги изучения) // Вестник Санкт-Петербургского университета. — 2005. — Вып. 4. — С. 18—27..
Крыніцы
Катэгорыя:П'есы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Творы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Творы 1832 года