Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Брэсцкаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў Брэсце ў будынку на вул. Харужай, 2.

Структура Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Упраўленне землеўпарадкавання Аддзел эканомікі Фінансавы аддзел Аддзел па адукацыі Аддзел архітэктуры і будаўніцтва Аддзел унутраных спраў Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Аддзел ЗАГС Аддзел юрыдычны і па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Аддзел ЖКГ Сектар культуры

Старшыні 30 студзеня 2017 — 14 жніўня 2025 — Уладзімір Рыгоравіч Сянчук З 14 жніўня 2025 — Рыгор Адамавіч Панасюк.

Зноскі

Спасылкі .

Катэгорыя:Арганізацыі Брэсцкага раёна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Брэсцкі раён