Камянецкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Камянецкаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Камянца ў будынку на вул. Брэсцкая, 9.

Структура Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аддзел унутраных спраў Фінансавы аддзел Аддзел па адукацыі Аддзел культуры Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Аддзел эканомікі Аддзел землеўпарадкавання Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ Аддзел ЗАГС Аддзел юрыдычны і па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

Старшыні 22 верасня 2021 — 14 жніўня 2025 — Віталь Уладзіміравіч Кулак. З 14 жніўня 2025 года — Уладзімір Рыгоравіч Сянчук.

Зноскі

Спасылкі .

Катэгорыя:Арганізацыі Камянецкага раёна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Камянецкі раён