«Каме́нны го́сць» — п'еса з цыклу «Маленькія трагедыі» Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаная ў перыяд «болдзінскай восені».
Аналагі вобраза Дон Жуана Вобраз севільскага спакусніка Дон Жуана да Пушкіна ўвасаблялі ў сваіх творах Цірса дэ Маліна, Мальер, Гальдоні, Гофман, Байран, Грабе.
П'еса Пушкіна была напісана пасля таго, як ён убачыў прэм'еру рускай версіі оперы «Дон Жуан» Моцарта. Пушкін запазычыў некаторыя элементы лібрэта Ларэнца да Понтэ, але напісаў свой арыгінальны твор.
Беларускія пераклады П'еса перакладзена на беларускую мову Л. Царанковым (1937).
Адаптацыі «Маленькія трагедыі» — савецкі фільм 1979 года. Дона Гуана сыграў Уладзімір Высоцкі.
Спасылкі Беларускі пераклад Леаніда Царанкова («Полымя рэвалюцыі», 1937, №9–10, с. 3–27)
Катэгорыя:П'есы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Творы 1830 года