«Сховішча» () — амерыканскі навукова-фантастычны драматычны серыял у жанры антыўтопіі, створаны Грэмам Ёстам па матывах трылогіі Х'ю Хаўі «Сховішча».
Першы сезон стартаваў на стрымінгавай платформе Apple TV+ 5 траўня 2023 года. Прэм’ера другога сезона адбылася 15 лістапада 2024 года. У снежні 2024 серыял быў працягнуты на трэці і чацвёрты сезон, які будзе фінальным.
Сюжэт Далёкая будучыня. Дзесяць тысяч людзей, якія выжылі пасля «канца свету», працягваюць цывілізацыю ў бункеры, які паглыбляецца на 144 паверхі пад зямлю. Людзі вераць, што знешні свет мёртвы, паветра атручанае, а выхад з бункера — смяротна небяспечны. Усю інфармацыю пра вонкавы свет яны атрымліваюць праз вялізныя экраны, на якіх вядзецца трансляцыя са знешніх камер. Але ў гэтую карцінку вераць не ўсе, менавіта іхныя сумневы запускаюць ланцужок падзей, якія ўжо немагчыма спыніць.
У ролях
У галоўных ролях
Рэбека Фергюсан — Джульета «Джулс» Нікалс, інжынер, якая займаецца абслугоўваннем генератараў бункера. Рашыда Джонс — Элісан Бекер, супрацоўніца IT-аддзела, жонка Холстана. Дэвід Аелоўа — шэрыф Холстан Бекер, муж Элісан. Common — Роберт Сімс, глава службы бяспекі, які падтрымлівае парадак у бункеры. Цім Робінс — Бернард Холанд, глава IT-аддзела. Гарыет Уолтэр — Марта Уокер, інжынер-электрык, настаўніца Джульеты. Эві Нэш — Лукас Кайл, сістемны аналітык з IT-аддзела, які цікавіцца светам па-за бункерам. Рык Гомес — Патрык Кенедзі, тэхнік і былы кантрабандыст прадметаў са свету да будаўніцтва бункера. Чыназа Учэ — Пол Білінгс, новы намеснік шэрыфа і былы памочнік суддзі. Шэйн Макрей — Нокс, начальнік механічнага аддзела бункера і бос Джульеты. Рэмі Мілнер — Шырлі Кэмпбел, інжынер і адна з калег Джульеты. Александрыя Райлі — Каміла Сімс, жонка Роберта, маці іхнага сына і былы рэйдэр. Клэр Перкінс — Карла Маклейн, былая жонка Уокера і кіраўніка аддзела забеспячэння. Білі Постлетуэйт — Хэнк, памочнік шэрыфа. Стыў Зан — Джымі Канрой, адзіны, хто выжыў пасля паўстання ў бункеры 17.
У другіх ролях
Уіл Патан — Сэмюэль «Сэм» Марнс, намеснік шэрыфа Холстана. Фердынанд Кінгслі — Джордж Уілкінс, камп’ютарны гік. Ён спрабуе раскрыць таямніцы бункера. Чыпа Чанг — Сэндзі, справавод у офісе шэрыфа. Анджэла Ео — Молі Карінс, памочнік шэрыфа. Мэт Гомес Хідака — Купер, інжынер-навічок. Іэн Глен — доктар Піт Нікалс, акушэр і бацька Джульеты. Кэйтлін Зоз — Кэтлін Білінгс, жонка Пола і маці іхных дочак. Таня Мудзі — суддзя Мэры Медоўз, глава законнікаў. Крыстыян Ачоа — Рык Амундсен, лідар групы ўзброеных сілавікоў, якія працуюць на Сімса. Акі Катабе — Дыега, назіральнік, які сочыць за бункерам па відеакамерах.
Запрошаныя акцёры
Джэральдзін Джэймс — мэр бункера Рут Джанс. Сафі Томпсан — Глорыя Хільдэбрандт, экспертка ў пытаннях нараджэння дзяцей. Сіена Гілары — Ханна Нікалс, хірург і памерлая маці Джульеты. Генры Гарэт — Дуглас «Даг» Трамбул, супрацоўнік юрыдычнага аддзела. Амелі Чайлд-Вільерс — Джульета ў юнацтве. Іда Брук — Шырлі ў юнацвте. Чарлі Кумбс — Нокс у маладостці. Саніта Генры — Рэджына Джэксан, былая гандлярка рэліквіямі і каханка Джорджа. Уіл Мерык — Дэні, хакер.
Водгукі На сайце-агрэгатары водгукаў Rotten Tomatoes першы сезон атрымаў 88 % станоўчых водгукаў з сярэдняй ацэнкай 7,6 з 10 на падставе 68 рэцэнзій крытыкаў. Сайт Metacritic, які выкарыстоўвае ўзважаную сярэднюю ацэнку, прысудзіў серыялу 75 з 100 на падставе 20 рэцэнзій, што сведчыць пра «ў цэлым станоўчыя водгукі».
Другі сезон на сайце-агрэгатары Rotten Tomatoes атрымаў 96 % станоўчых водгукаў з сярэдняй ацэнкай 7,85 з 10 на падставе 44 рэцэнзій крытыкаў. Metacritic прысвоіў сезону 80 са 100 на падставе 12 рэцэнзій, што сведчыць пра «ў цэлым станоўчыя водгукі».
Крыніцы
Катэгорыя:Тэлесерыялы паводле алфавіта Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў ЗША