Кевін-Прынс Баатэнг (; нар. , , ФРГ) — колішні ганскі футбаліст, ігрок нацыянальнай зборнай Ганы. Гуляў на пазіцыі паўабаронцы. Мае таксама і нямецкае грамадзянства.
Кар’ера Клубная Баатэнг пачаў кар’еру ў дзіцячай камандзе «Райнікендорфер Фюксэ» і далучыўся да клуба «Тотэнхэм Хотспур» пасля 13 гадоў, праведзеных у берлінскай «Герце». Трансфер адбыўся 31 ліпеня 2007 года і абышоўся англічанінам у 4,7 млн фунтаў. Ігрок дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 3 лістапада 2007 года ў матчы супраць клуба «Мідлсбра». Другую палову сезона 2008—2009 гадоў правёў у арэндзе ў дортмундскай «Барусіі», згуляўшы за яе 10 матчаў у Бундэслізе.
14 жніўня 2010 года перайшоў з англійскага «Портсмута» ў італьянскі «Джэноа», падпісаўшы з генуэзцамі 4-гадовы кантракт. Аднак ужо праз чатыры дні, 18 жніўня 2010 года, Кевін-Прынс перайшоў у «Мілан» на правах арэнды з правам наступнага выкупу«Boateng ufficialmente all'AC Milan». Genoa CFC.it«Ecco il Principe». AC Milan.com. За некалькі матчаў Баатэнг даказаў, што ён ігрок асновы. 4 снежня 2010 года ў матчы 15 туру чэмпіянату Італіі Баатэнг забіў свой першы гол за новы клуб.
30 жніўня 2013 года стала вядома, што ігрок сышоў з «Мілану» і перайшоў у нямецкі клуб «Шальке-04»A.C. Milan official communication. A.C. Milan..
Міжнародная Кевін-Прынс выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Германіі. Паўабаронцу прапанавалі гуляць за зборную Ганы на чэмпіянаце свету па футболе 2006 года, але ён адмовіўся, чым моцна парадаваў галоўнага трэнера «Герты», і вырашыў выступаць за Германію. 27 сакавіка 2007 года нямецкія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што Баатэнг заявіў трэнеру зборнай Германіі, Ёахіму Лёву, пра свой намер гуляць за зборную Ганы«Die zweite Heimat». Tagesspiegel.de«Boateng droht mit Abgang nach Ghana». stadion.de.
Дасягненні «Тотэнхэм Хотспур»: Уладальнік Кубка англійскай лігі: 2008
«Мілан»: Чэмпіён Італіі: 2011 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2011
«Айнтрахт»: Уладальнік Кубка Германіі: 2018
«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі: 2019
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Мілану» Профіль на Twitter
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Берліне Катэгорыя:футбалісты Германіі Катэгорыя:футбалісты Ганы Катэгорыя:Ігракі зборнай Ганы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Герта Берлін Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Портсмут Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Шальке 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Лас-Пальмас Катэгорыя:Ігракі ФК Айнтрахт Франкфурт Катэгорыя:Ігракі ФК Сасуола Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Бешыкташ Катэгорыя:Ігракі ФК Монца