«Юве́нтус» () — літоўскі баскетбольны клуб з Уцяны. Каманда спаборнічае ў Літоўскай баскетбольнай лізе. Клуб быў заснаваны ў 1999 годзе.
Гісторыя Баскетбольны клуб «Ювентус» быў заснаваны ў 1999 годзе, дэбютаваўшы ў невялікім мясцовым раённым турніры. Першы склад асноўнай каманды быў сфарміраваны з футбалістаў і аднаго гандбаліста. Капітанам гэтай каманды, які быў сярод заснавальнікаў «Ювентусу», быў футбаліст Нярыюс Кузьміцкас. У сезоне 2003—2004 гадоў уцянцы трэніраваў Рымвідас Вайткус і ў той час жа клуб з'явіўся ў баскетбольнай лізе Літвы, спаборнічаючы ў ніжэйшых дывізіёнах. Праз год баскетбольную каманду трэніраваў Міндаўгас Кілдзішус. «Ювентус» тым часам упершыню ў гісторыі здабыў перамогу ў сваім дывізіёне, атрымаўшы права на ўдзел у другім дывізіёне, але праз розныя бюракратычныя перашкоды ўцянскаму клуба не дазволілі там дэбютаваць. Толькі ў 2007 годзе дружына зноў прабілася ў другі дывізіён і была дапушчана да спаборніцтваў.
15 чэрвеня 2009 года Літоўская баскетбольная федэрацыя дала дазвол клуба ўзяць удзел у Суперлізе з камерцыйных прынцыпаў«LKL nutarė į savo gretas priimti „Rūdupį“ ir „Juventus-LSKL“». Diena.lt.. За гэту пастанову «Ювентус» мусіў заплаціць 350 тысяч літаў«LKL komandos ištiesė pagalbos ranką „Juventus“ klubui». LKL.. Дэбютны сезон стаў адразу паспяховым, гэта значыць баскетбольная каманда заняла чацвёртае месца ў чэмпіянаце«Uteniškiai įveikė Prienų klubą ir LKL reguliariajame sezone užėmė 4-ąją vietą». Sportas.ATN.lt.. У сезоне 2010—2011 гадоў уцянцы ўпершыню ў гісторыі клуба стаў чэмпіёнам Кубка выкліку Балтыйскай баскетбольнай лігі«„Juventus“ iškovojo BBL Iššūkio taurę (triumfo VIDEO)». Krepsinis.net.. У айчынным чэмпіянаце «Ювентус» выбіў у плэй-оф 7-разовага бронзавага прызёра «Шаўлі». Наступныя гады былі без дасягненняў, але сезон 2014—2015 гадоў аказаўся выдатным, у тым ліку дзякуючы з'яўленню новага лідарам каманды амерыканца Рашона Броўдаса. Каманда прабілася ў паўфінал плэй-оф, дзе саступіла «Жальгірысу», але ў матчы за бронзавыя медалі ўцянцы перамаглі «Няптунас»«„Neptūnas“ liko be medalių — pirmą kartą istorijoje LKL bronzą iškovojo „Juventus“». Delfi.lt..
2015 год адзначыўся пачаткам выступаў у еўракубках, а ў новым сезоне ўласна літоўскай баскетбольнай лігі дружына спынілася на чацвёртым радку. Ужо праз год каманда дэбютавала ў Лізе чэмпіёнаў, дзе здолела выйсці з групы, але ў плэй-оф зазнала паражэнне ад грэчаскага клуба АЕК. Перад сезонам 2017—2018 гадоў зорка каманды Джамар Дыгс з'ехаў гуляць у Францыю, а галоўны трэнер Антанас Сірэйка вярнуўся ў «Шаўлі». Не зважаючы на тое, што каманда пасля ўзмацніла свае рады, вынікі сезону былі благімі. У сезоне 2018—2019 гадоў «Ювентус» не гуляў у еўрапейскіх спаборніцтвах праз фінансавых праблемы папярэдняга сезона.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйная старонка.
Катэгорыя:Баскетбольныя клубы Літвы